Сёлета найстарэйшы тэатр Беларусі, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы ў Мінску, распачынае свой соты тэатральны сезон. У гонар гэтага адбыліся гастролі тэатра. У Гродна прывезлі «Паўлінку» і «Рэвізор». Паказы адбыліся 25 і 26 кастрычніка.

— «Паўлінка» з 44-га года ідзе на нашай сцэне. Гэта кніга рэкордаў Гінеса — палічыце самі, колькі год яна ўжо ідзе. Гэта наш брэнд і яе заўсёды добра наведваюць, — тлумачыць выбар мастацкі кіраўнік Мікалай Пінігін. — «Рэвізор» — гэта адносны свежы наш спектакль. Лаўрэат V Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія».

— Гэта сапраўды самыя масавыя пастаноўкі Купалаўскага тэатру. Нашы партнеры — Гродзенскі драматычны тэатр — звярнуліся да нас з просьбай прадставіць іх гродзенскаму гледачу. І мы станоўча да гэтага паставіліся, — кажа Генеральны дырэктар тэатра Павел Латушка.

“Глядач тут патрабавальны”. У Гродна прыехаў Купалаўскі тэатр
Павел Латушка і Мікалай Пінігін
«Паўлінка» — гэта ўжо «візітоўка» тэатра. Яна адкрывае кожны сезон Нацыянальнага акадэмічнага тэатра. Усе маладыя акторы, якія прыходзяць у трупу, праходзяць праз гэты спектакль. Яго можна паглядзець тры-чатыры разы кожны месяц. «Паўлінку» збіраюцца ўнесці ў Нацыянальны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. Такую прапанову ініцыююць перад Мінкультам і Саветам Міністраў. Пытанне наконт Кнігі рэкордаў Гінэса таксама абмяркоўваецца. Спачатку прааналізуюць, ці ёсць там больш старэйшыя пастаноўкі. І, магчыма, пададуць заяўку.

«Рэвізор» — таксама папулярная пастаноўка. Перыядычна набыць квіткі на яе вельмі цяжка. «Нас добра наведваюць людзі», — сціпла кажа Мікалай Пінігін. І тлумачыць проста: «Гэта класіка, якая папулярная ва ўсе часы». Гэта не адзіная пастаноўка на Гогалю. Таксама ў мінскім тэатры можна паглядзець «Ноч на Каляды».

“Глядач тут патрабавальны”. У Гродна прыехаў Купалаўскі тэатр

— Гродна- гэта заходняя культурная сталіца Беларусі. Тут глядач патрававальны, які любіць культуру, шануе культуру. Для нас гэта таксама творчы выклік — прадставіць нашыя спектаклі гродзенскаму гледачу, — кажа Павел Латушка.

Ён дадае, што ў тэатры зацікаўленыя ў пашырэнні рэгіянальных сувязаў. Яны ўжо выступалі ў Слоніме, Маладзечна. Бліжэйшым часам плануе наведаць Бабруйск, Гомель, Салігорск. І будуць пашыраць геаграфію выступленняў Купалаўскага тэатра ў Беларусі і за яе межамі. У планах — Парыж, Вільня, Кіеў, Масква.

Пакуль у трупы гастролі, у Мінску можна паглядзець маленькія спектаклі на два-тры чалавекі. Таксама ў тэатры зацікаўленыя не толькі самім гастраліраваць, але і каб партнеры да іх прыязджалі. Таму на пытанне, ці паедзе Гродзенскі драматычны тэатр на гастролі ў Мінск, Павел Латушка паабяцаў падумаць.

У тэатры адзначаюць рост наведвальнасці. За апошні час яна павялічылася на 35 адсоткаў. Каб прыцягнуць гледача, у тэатры запусцілі трансляцыі выступаў. У планах — 11 анлайн-пастановак. Далей будуць глядзець на водгукі гледачоў. У тэатры спадзяюцца, што такія трансляцыі паўплываюць на вынік наведвання тэатра.


100 год найстарэйшаму тэатру Беларусі: у Гродне пакажуць «Рэвізора» на трасянцы, а ў Мінску — «Тутэйшых»