Навіны

Брэнд Гродна мог быць іншым? Глядзі, як галасавалі чальцы журы і чаму перамог Брэст

Галасаванне камісіі па выбары брэнда Гродна 24 кастрычніка праходзіла ў два этапы. У першым этапе найбольш галасоў атрымала прапанова гродзенскага дызайнера Андрэя Ціцяка. Брэсцкая студыя GRAFIT заняла другое месца, трэцяе — FOTON MEDIA з Гродна.

Андрэй Ціцяк — 724

GRAFIT — 711

FOTON MEDIA — 683

Але потым адбылося другое галасаванне, у якім вынік быў зусім іншы.

Камісія вырашыла, што тры лідары павінны перайсці ў чарговы этап, у якім паўтарылася галасаванне. Кожны з 19 чальцоў камісіі меў толькі адзін голас. Вынік атрымаўся зусім іншы: 13 галасоў за GRAFIT і па 3 на Андрэя Ціцяка і FOTON MEDIA.

Гэта значыць, што вынік галасавання залежаў не толькі ад меркавання журы, але і ад спосабу галасавання.

Ці быў плагіят?

Даволі высокую ацэнку журы атрымала прапанова дызайн-студыі Сяргея Вераса, якая была лідарам інтэрнэт-галасавання. Карыстальнікі інтэрнэта звярнулі ўвагу, што гэта лога вельмі падобнае да іншага — лога харвацкага горада Амішаль. А яшчэ да лога крамы «Гемма»

Дызайнеру Дзмітрыю Гупенцу варыянт перможцаў нагадаў ягоную ўласную працу, створаную некалькі гадоў таму.

«Красное лого очень давно я делал с открытки Саши Костецкой. С этой открытки мы еще делали много мерча для ежегодной конференции „Дни Губерта“ в Гродно. Делаем пару не хитрых манипуляций немного осовремениваем и получаем супер креативное лого. Это конечно мое субъективное мнение, Саша сильного плагиата», — напісаў Дзмітрый у фэйсбуку.

Будуць пратэсты?

Лана Глумакова са студыі «На ура» рэзка выказалася ў фэйсбуку пра выбар пераможцы. Дарэчы, на старонцы нашага журналіста Руслана Кулевіча гарачае абмеркаванне брэнда Гродна сабрала больш за 300 каментарыяў!

«Общественность крайне недовольна. Лидеры мнений готовят флешмоб #гроднобезлоготипа. Они будут требовать честного народного голосования без возможности накруток, как это было в первых турах. Многие говорят про петицию. Думаю, „победителям“ рано радоваться», — напісала Глумакова.

А некаторым лагатып ад GRAFIT нагадаў не аленя, але цюленя або мураўеда.


«Сказалі змяніць толькі слоган». Берасцейцы распавялі, чаму іх праект брэнда Гродна перамог у конкурсе

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025