Як паведамлялася раней, новыя 10 тралейбусаў МАЗ набываюцца ў лізінг. Іх плануюць адправіць не толькі ў Альшанку, але і ў Грандзічы, Вішнявец і нават да новых дамоў па вуліцы Лідскай.
Зараз у Гродне эксплуатуецца 5 бескантактавых тралейбусаў, але вытворчасці “Белкамунмаш”. Падлічана, што за два гады кожны з іх праехаў 200 000 кіламетраў, з якіх палова – у рэжыме аўтаномнага ходу.

– МАЗ доўгі час не выпускаў тралейбусаў. А гэты – адзін з першых пасля вялікага перапынку ў вытворчасці. У ім мноства тэхнічных навінак. Напрыклад, ён умее “прысядаць”. Дзякуючы пнеўматычнай падвесцы, кіроўца можа рэгуляваць кліранс тралейбуса і апускаць ўзровень падлогі да ўзроўню ходніка на прыпынку. Да гэтага нашы тралейбусы маглі толькі нахіляцца набок, – распавёў АвтоГродно адзін з працаўнікоў “Тралейбуснага ўпраўлення”.
Той, хто ўжо бачыў новы тралейбус МАЗ, кажа, што ў салоне месца больш, чым у звычайным тралейбусе. А пасажыраў абавязкова парадуе наяўнасць зарядок USB ў салоне.

– За працоўным месцам зручна, усе кнопкі пад рукой. Усе, хто сядзеў за рулём, быў задаволены, – кажа інфарматар.


USB-зарадкі ў салоне, такіх па ўсім салоне 6 штук, але ў кожнай па 2 гнязды.


Пакуль што і гэты тралейбус, і наступныя будуць знаходзіцца на тэрыторыі “Тралейбуснага ўпраўлення”, дзе яны праходзяць так званае ТО2. На лінію новыя аўтаномныя тралейбусы павінны выехаць да 5 лістапада, калі ўпраўленню споўніцца 45 гадоў. Раней чакалася, што новая тэхніка пачне абслугоўваць гродзенцаў у верасні 2019, да “Дня нараджэння Гродна”. Але пастаўка затрымалася.
Наколькі вядома АвтоГродно, у бліжэйшы час у Гродне будзе 5 новых тралейбусаў МАЗ. Пазней прыбудзе яшчэ пяцёрка.


