Чытачы «Нашай Н**ы» з Мінска даслалі некалькі дзіўных квітанцый аб квартплаце за верасень. Сумы ўражваюць — 273 рублі ў аднаго чалавека, 220 рублёў у іншага. Кватэры — двухпакаёвыя. У абодвух маёмасць зарэгістраваная на сваякоў, якія па беларускіх законах сталі лічыцца «дармаедамі». «Наша Н**а» праглядзела жыроўкі, каб разабрацца, адкуль вылезлі такія шалёныя лічбы.
Аказалася, што справа ў «эканамічна абгрунтаваным тарыфе» на падагрэў вады, які складае 88,99 рублёў за Гкал замест былых 18,48 рублёў — розніца амаль у пяць разоў!
У разліковых цэнтрах кажуць, што толькі ў сталіцы ці не тысячы людзей атрымалі жыроўкі з новымі сумамі. Але, аказваецца, усё не так проста. Справа ў тым, што камісіі, якія вызначаюць «дармаедаў», уносяць у свае спісы людзей паступова, па меры «ідэнтыфікацыі», таму, можна думаць, што ў згаданых выпадках людзі ўразіліся новымі тарыфамі, таму што ўбачылі іх упершыню.
А як патлумачылі «Нашай Н**е» у Міністэрстве працы, на гэта можа быць накладзена яшчэ адна сітуацыя.
«Мы разабраліся прынамсі з адной сітуацыяй: у кватэры была зверка паказанняў прыбораў уліку вады. Вадаканал высветліў, што ў гэтай кватэры не даплачвалі за ваду — плацілі менш, чым рэальна спажывалі. З улікам зверкі вады і таго, што пражывае незаняты плацельшчык камунальных паслуг, быў зроблены пераразлік па павялічаным тарыфе», — сказалі у ведамстве.
Колькі такіх кватэр у сталіцы, невядома.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…