Таксама спецыялісты звернуць увагу на змену месца пражывання сем’яў, у якія вярнулі дзяцей, піша grodnonews.by. У прыватнасці, сельсаветы цяпер будуць інфармаваць мясцовыя аддзелы адукацыі аб сем’ях, якія пражываюць на іх тэрыторыі без рэгістрацыі.
Як дадала намесніцак старшыні камісіі па справах непаўналетніх Людміла Ніцко, да 1 лістапада гэтага года ў раёнах і ў г. Гродна адказныя спецыялісты выбарачна вывучаць якасць арганізацыі школамі, гімназіямі і іншымі ўстановамі адукацыі сацыяльнага патранату дзяцей, вернутых у сем'і.
«Бывае, накрычыць або шлёпне». Што вядома пра бацьку, які да смерці збіў сваю малую дачку. ФОТА
Дарэчы, за 2018 год і 9 месяцаў 2019-га камісіямі па справах непаўналетніх вобласці вернута бацькам 445 дзяцей, судамі вобласці ў дачыненні да 40 дзяцей бацькі адноўлены ў бацькоўскіх правах.