У філіяле «Поречанка» ААТ «Гродзенскі мясакамбінат» у якасці эксперыменту пасадзілі экзатычную для нашых шырот тыбецкую ягаду годжы. Яе маюць намер экспартаваць у Польшчу — цяпер каля 200 кілаграмаў.

У мінулым годзе тут пасадзілі 0,4 гектара годжи. З часам пасадачную плошчу пашыраць да гектара. Саджанцы балгарскай селекцыі набылі ў Польшчы. Прадпрыемства з Кракава гатова закупляць ягаду ў замарожаным выглядзе. Там яе будуць сушыць і адпраўляць у аптэкі, піша sb.by.

Аграном філіяла Вячаслаў Таболін тлумачыць, што ідэя вырошчваць годжи паўстала пасля наведвання плантацыі ў Кракаве. Прыцягвае нядрэнная цана на ягаду — ад пяці даляраў за кілаграм у свежым выглядзе і сямі - у замарожаным. Яна непатрабавальная, не баіцца хвароб і замаразкаў. Догляд за ёй праводзіцца ўручную. Збор можа зацягнуцца на некалькі месяцаў - з канца жніўня і да ўстойлівых маразоў.

Цяпер ідзе працэс рэгістрацыі годжы ў Беларусі і ўнясенне яе ў адпаведны рэестр.

Ягады годжы таксама называюць кітайскім барбарысам. Яны папулярныя ва ўсходняй медыцыне, утрымліваюць шмат карысных рэчываў, лічацца сродкам для пахудання.