У «Яндекс.Такси» пракаментавалі забастоўкі ў Гродне: сёння кіроўцаў на лініі нават больш, чым звычайна

Прадстаўнікі сэрвісу «Яндекс.Такси» пракаментавалі забастоўкі таксістаў у Гродне, якія працягваюцца ўжо другі дзень. Кіроўцы сэрвісу не выязджаюць на заказы і патрабуюць вяртання даплат. Як паведамілі autogrodno.by ў прэс-службе агрэгатара, сёння кіроўцаў на вуліцах у Гродне нават больш, чым звычайна.

— Для таго, каб разабрацца дэталёва з пытаннямі аб нізкіх заробках, просім вас даслаць больш падрабязныя дадзеныя ў нашу службу падтрымкі. Напрыклад, нумары транспартных сродкаў або пасведчанняў кіроўцаў, каб мы змаглі праверыць заказы ў іх акаўнтах. Раней ніякіх зваротаў не паступала, таму зараз у нас няма пацьверджаньня нават пра тое, што гэтыя кіроўцы падлучаныя да нашага сэрвісу, — паведамілі АвтоГродно ў «Яндекс.Такси».

Таксама з адказу стала вядома, што сэрвіс «Яндекс.Такси» ў Гродне ўчора працаваў і працягвае працаваць у звычайным рэжыме. Колькасць паездак у горадзе штотыдзень актыўна расце, павялічваецца і колькасць кіроўцаў на лініі, сёння іх нават больш, чым звычайна. Сярэднія час чакання і кошт заказу не змяніліся.

— Мы сапраўды плануем запусціць у Гродна тарыф «Камфорт», які ўжо даступны і карыстаецца высокім попытам у Мінску і Гомелі. Гэта не прывядзе да адмены «Эканом», затое дазволіць кіроўцам, якія адпавядаюць стандартам павышанага тарыфу, атрымліваць больш заказаў і павялічыць свой заробак, — адзначылі ў прэс-службе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025