З 18 кастрычніка на вуліцы Савецкай адкрылася кавярня «Джэзва». Яна прыйшла на змену «Кофейня Я», якая працавала ў гэтым месцы апошнія тры гады. Новая ўстанова — зусім іншага фармату.
Унутры былой кавярні памянялася ўсё. Уладальнікі запланавалі рамонт яшчэ ў студзені і толькі ў сярэдзіне кастрычніка здолелі запусціць новы праект.
«Прайшоў час таго праекта, цяпер трэба крочыць у нагу з часам, — кажа ўладальнік Павел Папялушка. — За апошні час у Гродне з’явілася шмат моцных гульцоў са свежай кавай і мы прынялі рашэнне гуляць у гэтую гульню далей, бо вельмі моцна любім каву. У свой новы праект мы ўклалі душу і сілу. Мы можам не саромецца „Джэзвы“, па інтэр'еры і абсталяванні мы можам параўнацца з вядомымі еўрапейскімі кавярнямі».
Назва гаворыць сама за сябе: асноўны спосаб прыгатавання кавы тут — на пяску і ў джэзве.
«Сёння мы адзіныя ў горадзе, дзе можна выпіць такой кавы. Гэта эксклюзіў. Для стандартных кававых напояў мы маем свежаабсмажаную каву, якую для нас робяць спецыяльна нашы партнёры з Мінска. У джэзву выкарыстоўваем толькі свежае зерне арабіка і зерне класу Specialty».
«Джэзва» разлічана на 22 пасадачных месцы. Ёсць барная стойка і ўласная кухня. Інтэр'ер выкананы ў класічным стылі з адкрытай арыгінальнай муроўкай, што паказвае гісторыю аб’екта.
«Мы думаем, у нас спадабаецца гродзенцам і гасцям горада, — дадае Павел. — У меню мы практычна адмовіліся ад паўфабрыкатаў і замарозкі, на 90% усё выпякаем на месцы. Гэта бэйглы, круасаны, венскія вафлі і іншае. Не забыліся і пра вегетарыянцаў, для іх у нас адмысловыя стравы».
У меню ёсць таксама моцны алкаголь і віно.
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…
Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…
Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…
Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…
Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…