У Гродне можа з’явіцца турэцкі індустрыяльны парк

15 кастрычніка ў Гродне адбыўся Беларуска-Турэцкі рэгіянальны форум з удзелам дэлегацыі з Эскішэхіра. Па выніках ў Гродне збіраюцца стварыць індустрыяльны парк для турэцкіх інвестыцый, паведамляе grodnoinvest.by.

Па выніках было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж адміністрацыяй СЭЗ «Гроднаінвест» і Прамысловай палатай г. Эскішэхір па фарміраванні умоў для развіцця інвестыцыйнай, гандлёва-эканамічнай, турыстычнай і інфармацыйнай дзейнасці. Адбылася кантактна-кааперацыйная біржа, у якой прыняло ўдзел звыш 50 беларускіх і турэцкіх кампаній у сферы машынабудавання і вытворчасці аўтакампанентаў, хімічнай, тэкстыльнай і харчовай галінах, мэблевай вытворчасці і інш.

Турэцкай дэлегацыі прадэманстравалі свабодныя зямельныя ўчасткі і вытворчыя плошчы, вытворчасці прадпрыемстваў-рэзідэнтаў СЭЗ «Конте Спа», «Белкард»,"ЗОВ-ЛенЕВРОМЕБЕЛЬ".

У СЭЗ «Гроднаінвест» паспяхова працуе кампанія з турэцкім капіталам «Европластекс Инвест». Яна рэалізуе праект па стварэнні вертыкальна-інтэграванага комплексу па вытворчасці баваўнянай пражы і вырабаў з яе. Цікавасць узаемнага супрацоўніцтва адлюстроўваецца ў дынаміцы развіцця тавараабароту паміж рэзідэнтамі СЭЗ і Турцыяй. У 2018 годзе ён перавысіў 10 мільёнаў долараў ЗША, што ў 2,7 разы больш у параўнанні з 2017 годам.

Беларускія кампаніі пастаўляюць у Турцыю хімічныя прадукты, мэблю і вырабы дрэваапрацоўкі. З Турцыі пастаўляюцца прадукты з пластмас, бавоўна і трыкатаж, металаканструкцыі, машыны і абсталяванне. Аднымі з лідэраў па экспарце сярод рэзідэнтаў СЭЗ з’яўляюцца СП ЗАТ «Биган», які нядаўна атрымаў сертыфікат «Халяль», і ААТ «Лакокраска».

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Дзевятоўцы з’явіцца новая кавярня

На вуліцы Таўлая, 46 адкрываецца ўстанова Kvetka, якая спецыялізуецца на каве і выпечцы. Адкрыццё кавярні…

15 мая 2025

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025