У Гродне можа з’явіцца турэцкі індустрыяльны парк

Фота: grodnoinvest.by

15 кастрычніка ў Гродне адбыўся Беларуска-Турэцкі рэгіянальны форум з удзелам дэлегацыі з Эскішэхіра. Па выніках ў Гродне збіраюцца стварыць індустрыяльны парк для турэцкіх інвестыцый, паведамляе grodnoinvest.by.

Па выніках было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж адміністрацыяй СЭЗ “Гроднаінвест” і Прамысловай палатай г. Эскішэхір па фарміраванні умоў для развіцця інвестыцыйнай, гандлёва-эканамічнай, турыстычнай і інфармацыйнай дзейнасці. Адбылася кантактна-кааперацыйная біржа, у якой прыняло ўдзел звыш 50 беларускіх і турэцкіх кампаній у сферы машынабудавання і вытворчасці аўтакампанентаў, хімічнай, тэкстыльнай і харчовай галінах, мэблевай вытворчасці і інш.

Турэцкай дэлегацыі прадэманстравалі свабодныя зямельныя ўчасткі і вытворчыя плошчы, вытворчасці прадпрыемстваў-рэзідэнтаў СЭЗ «Конте Спа», «Белкард»,«ЗОВ-ЛенЕВРОМЕБЕЛЬ».

У СЭЗ «Гроднаінвест» паспяхова працуе кампанія з турэцкім капіталам «Европластекс Инвест». Яна рэалізуе праект па стварэнні вертыкальна-інтэграванага комплексу па вытворчасці баваўнянай пражы і вырабаў з яе. Цікавасць узаемнага супрацоўніцтва адлюстроўваецца ў дынаміцы развіцця тавараабароту паміж рэзідэнтамі СЭЗ і Турцыяй. У 2018 годзе ён перавысіў 10 мільёнаў долараў ЗША, што ў 2,7 разы больш у параўнанні з 2017 годам.

Беларускія кампаніі пастаўляюць у Турцыю хімічныя прадукты, мэблю і вырабы дрэваапрацоўкі. З Турцыі пастаўляюцца прадукты з пластмас, бавоўна і трыкатаж, металаканструкцыі, машыны і абсталяванне. Аднымі з лідэраў па экспарце сярод рэзідэнтаў СЭЗ з’яўляюцца СП ЗАТ «Биган», які нядаўна атрымаў сертыфікат «Халяль», і ААТ «Лакокраска».

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: