“Белавія” анансавала распродаж білетаў па спецыяльных тарыфах. Распродаж пройдзе 16 кастрычніка з 9:30 да 23:59, паведамляе сайт vandrouki.by.

Даты палётаў: з 1 лістапада па 10 снежня і з 15 студзеня па 29 лютага.

Купіць квіткі можна будзе на сайце Белавія.

Умовамі прымянення тарыфаў прадугледжана:

– максімальны тэрмін знаходжання ў пункце прызначэння па дадзеным тарыфе – 30 дзён;
– колькасць квіткоў абмежаваная;
– выкарыстанне білета абавязковае ў адпаведнасці з чарговасцю маршрута, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, названага ў білеце. Пры невыкарыстанні квітка на адным з участкаў месцы анулююцца па ўсім далейшым маршруце, пасажыр не будзе прымацца да перавозкі на ўсіх наступных участках маршруту. У гэтым выпадку выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, пасажыру ня вяртаецца;
– змены і вяртанне забароненыя, у тым ліку пры камбінаванні тарыфаў;
– пры куплі білета грамадзянамі РБ, а таксама пры аплаце картамі беларускіх банкаў, здзяйсненне аперацыі магчыма толькі ў беларускіх рублях.

Напрамкі і цэны за палёт туды-зваротна з Мінска (у еўра):

– Мілан – 97;
– Рым – 110;
– Барселона – 91;
– Прага/Будапешт – 87;
– Ларнака/Жэнэва/Тэль-Авіў – 93;
– Парыж – 122;
– Лондан – 100;
– Брусэль/Варшава – 69;
– Вільня – 43;
– Гановер – 95;
– Берлін – 90;
– Франкфурт – 113;
– Стакгольм – 85;
– Хельсінкі – 80;
– Талін – 76;
– Рыга – 65;
– Мюнхен – 107;
– Краснадар/Сочы/Санкт-Пецярбург – 55;
– Тбілісі – 84;
– Батумі – 72;
– Баку – 124;
– Кіеў – 73;
– Калінінград – 35;
– Ерэван – 110;
– Ашхабад – 104;
– Масква Дамадзедава – 39;
– Масква Жукоўскі – 29.