Разам з зоаабарончай арганізацыяй «Адданае сэрца» мы рэгулярна публікуем фатаграфіі жывёл, якія шукаюць новы дом і новага любячага гаспадара. Сёння ў нас дарослыя кот, котка і сабака самых розных афарбовак, а яшчэ шчанюк-малыш, які чакае не дачакаецца, калі яго забяруць добрыя людзі.

Крошка Фібі

Фібі каля 3 месяцаў, вырасце сярэдняга памеру. Дзяўчынка вельмі цямлівая для свайго ўзросту. Есць як сухі корм для шчанюкоў, так і звычайную ежу. Апрацавана ад паразітаў, першасна прышчэпленая (ёсць пашпарт). Аддаём у добрыя рукі з умовай абавязковай кастрацыі па ўзросце (дапаможам).

+375 29 2 355 509 Ліза (можна ў вайбер)
+375 33 6 869 696 Каця

Федзя

Мяне і яшчэ аднаго ката збіла машына, але добрыя людзі заўважылі нас і спынілі паток машын. Другому кату пашанцавала менш чым мне, ён загінуў маментальна. Я ж атрымаў траўму галавы, і хадзіў коламі пакуль не страціў прытомнасць. Мяне атрымалася выратаваць і вылечыць. Зараз са мной усё добра, я сарамлівы і вельмі ласкавы малы, не больш за 1,5 гады. Я чакаю сям’ю, знаходжуся ў доміку для катоў.

Жывёлы шукаюць дом: шчанюкі, сабакі і коткі, якія чакаюць менавіта цябе

+375 292 883 964 Алеся

Фабі

Гэтай малой 2 гады 11 месяцаў. Прыгожай чапрачнай афарбоўкі (аўчарка ў мініяцюры), вушкі стаяць. Фабі стане вам выдатным кампаньёнам і сябрам. Гэта вельмі разумны і кемлівы сабака, які разумее з паўслова. Вельмі актыўная і вясёлая, будзе рада доўгім шпацырам на прыродзе. Фабі выдатна ахоўвае сваю тэрыторыю, падазрона адносіцца да незнаёмых. Малая сярэдняга памеру, вага 15 кг. Стэрылізавана, шчанюкоў і цечак не будзе. Прышчэпленая.

Вельмі ўмела робіць вочкі і валодае сакрэтам добрага настрою. Аддамо дарам добрым людзям: у кватэру або прыватны дом.

+375 29 8 842 276 Ірына

Люсі

Я маладая, і па характары спакойная котачка. Сумую па любові і ласцы, прынясу ўтульнасць і спакой у ваш дом. Стэрылізавана.

Мне каля 2 гадоў, знаходжуся ў доміку для катоў.

Жывёлы шукаюць дом: шчанюкі, сабакі і коткі, якія чакаюць менавіта цябе

+375 292 883 964 Алеся