У бліжэйшы час пачнецца падрыхтоўка да працы над праектам другога этапа рэстаўрацыі Старога замка. Што ўжо вядома?

1. Будуць аднаўляць палац і прылеглы да яго флігель

Праектныя пошукі для другой чаргі рэканструкцыі будзе праводзіць УП «Інстытут Гроднаграмадзянпраект». Заказчык — УКБ Гродзенскага аблвыканкама.

2. Археолагі будуць шукаць месца, дзе калісьці размяшчаўся парадны ўваход

Гісторыкі ўпэўненыя, што яго аўтэнтычнае размяшчэнне не супадае з сучасным. Для таго каб пацвердзіць або абвергнуць гэта меркаванне, неабходна правесці раскопкі пад мурамі палаца, піша sb.by. Тады навукоўцы змогуць не толькі вызначыцца з лакацый, але і высветліць памеры і асаблівасці прымыкання.

3. У палацавых сцен ляжаць руіны Верхняй царквы. Іх плануюць экспанаваць на трэцяй чарзе рэстаўрацыі

— У 30-я гады мінулага стагоддзя, калі Нёман падмыў бераг і неабходна было ўмацоўваць схіл, дырэктар музея, які знаходзіўся ў Старым замку, Юзаф Ядкоўскі, арганізаваў гэты працэс, забіраючы зямлю проста з двара замка. Падчас правядзення земляных працаў рабочыя натрапілі на рэшткі збудавання — гэта была царква XIV стагоддзя. У летапісах не захавалася назвы, таму яе вырашылі называць Верхняй царквой. Тым больш што пад ёй быў выяўлены яшчэ адзін будынак XII стагоддзя — Ніжняя царква. Верхнюю царква распілавалі і даставілі да палаца, дзе яна праляжала ў разабраным выглядзе пад драўляным падстрэшкам да нашых дзён. Там яны, накрытыя воданепранікальным навесам, праляжаць да трэцяй чаргі рэстаўрацыі. Тады для абедзвюх цэркваў будуць уладкаваныя павільёны, — патлумачыла начальніца ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч.

Другая чарга рэканструкцыі Старога замка ў Гродне: чаго чакаць

Рэшткі Верхняй царквы ўяўляюць сабой фрагменты цагляных сцен і дзвюх унутраных калон. Амаль стагоддзе таму яны былі распілаваныя на кавалкі прыкладна мятровай шырыні. Захаваліся дакументы, па якіх можна ўзнавіць становішча, у якім руіны знаходзіліся на момант іх выяўлення.

4. Пачнуць аднаўляць унутраную планіроўку палаца, пакуль на паперы

Для гэтага трэба будзе правесці зандаванне сцен: зняць тынкоўку і даследаваць цагляны мур. Так можна будзе высветліць, дзе і ў які час тут былі дзвярныя і аконныя праёмы, у якім месцы зносіліся, а ў якім дабудоўваліся муры.

5. Музей у будынку палаца часова закрыюць

Частка экспазіцыі з часам будзе выстаўлена ў памяшканнях першай чаргі пасля здачы іх у эксплуатацыю. Музей прыроды і музей падзей XX стагоддзя размесцяць у памяшканні былога Палаца культуры тэкстыльшчыкаў на Савецкай плошчы.

стары замак рэастащрацыя

6. Фінансаванне на перадпраектныя працы другой чаргі рэканструкцыі замка ўжо выдзелена з абласнога бюджэту

Праўда, канкрэтныя тэрміны іх заканчэння не акрэсленыя.

Цяпер працягваецца праца над першай чаргой: рэканструюецца ўваходная група і сцяна над Нёманам з прылеглымі да яе памяшканнямі.

Другая чарга рэканструкцыі Старога замка ў Гродне: чаго чакаць