Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і Цэнтр прававой трансфармацыі запрашаюць на семінар «Рэгістрацыя і фінансаванне некамерцыйных арганізацыяў: прававое рэгуляванне», які адбудзецца ў Гродне 20 кастрычніка (нядзеля).
Сэмінар складаецца з двух блокаў, на першы з якіх запрашаюць прадстаўнікоў ініцыятыў па стварэнні новых арганізацыяў грамадзянскай супольнасці, на другі — прадстаўнікоў як незарэгістраваных ініцыятыў, так і зарэгістраваных арганізацый. Удзельнікі могуць прыняць удзел у адным ці ў абодвух блоках.
Першы тэматычны блок
У першым тэматычным блоку сэмінара будуць разгледжаныя асноўныя арганізацыйна-прававыя формы некамэрцыйных арганізацыяў ды іх адрозьненьні ў прававым статусе і парадку рэгістрацыі. Удзельнікам будзе прадстаўленая інфармацыя пра цяперашні парадак ды практыку рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў, установаў і фондаў.
У межах гэтай часткі сэмінару будуць асобна абмеркаваныя тыя зьмены, якія прадугледжаныя да ўнясеньня ў закон «Аб грамадзкіх аб’яднаньнях» згодна з законапраектам, якія сёлета распрацоўваецца ў Міністэрстве юстыцыі.
Другі тэматычны блок
У другім тэматычным блоку сэмінара будуць разгледжаныя пытанні прававога рэгуляваньня фінансавых паступленьняў паводле заканадаўства; прадпрымальніцкая дзейнасць НКА; афармленне ахвяраванняў ад грамадзянаў; бязвыплатная (спонсарская) дапамога ад беларускіх юрыдычных асобаў; атрыманьне замежнага фінансаваньня.
Напрыканцы сэмінару ўдзельнікі атрымаюць магчымасьць індывідуальных кансультацыяў па канкрэтных пытаньнях, зьвязаных са стварэньнем новых НКА альбо з прававым забесьпячэньнем фінансавання грамадзкай дзейнасьці і НКА.
Удзельнікі сэмінару-кансультацыі атрымаюць асобнікі выданняў, што былі выпушчаныя ў межах «Прававой бібліятэкі НКА».
Для каго семінар?
Арганізатары сэмінару будуць радыя вітаць на мерапрыемстве па адным прадстаўніку ад адной арганізацыі з Гродна і Гродзенскай вобласці. У выпадку, калі колькасць заявак будзе большая за колькасьць месцаў на семінары, перавага будзе нададзеная ўдзельнікам, заяўкі якіх дэманструюць найбольшую зацікаўленасьць у тэме сэмінару. Заяўнікі з іншых рэгіёнаў могуць быць уключаныя ў склад удзельнікаў пры наяўнасці выразнай матывацыі і адлюстраванні ў заяўцы патрэбы ў канкрэтнай дапамозе.
Семінар-кансультацыя адбудзецца 20 кастрычніка, пачатак, а 12:00, працягласьць да шасьці гадзінаў. Пра месца правядзення і падрабязную праграму працы будзе паведамлена ўдзельнікам сэмінара дадаткова.
Каб падаць заяўку на ўдзел у сэмінары, трэба запоўніць электронную анкету ўдзельніка, якая знаходзіцца па спасылцы: shorturl.at/tITUX
Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел у сэмінары: 17 кастрычніка (чацвер), 19:00. Пацьверджаньне ўдзелу будзе дасланае ўдзельнікам мерапрыемства 18 кастрычніка (пятніца).