— Тут трэба абнавіць дарожнае палатно суцэльным асфальтавым пакрыццём, уладкаваць раздзяляльныя бар’еры з пазначэньнем адлюстравальных элементаў, усталяваць, дзе неабходна, агароджу ад дзікіх жывёл, шумаахоўныя экраны ў населеных пунктах, абнавіць дарожныя знакі і інфармацыйныя шчыты, каб яны выразна праглядаліся з аўтамагістралі.
Таксама на М6 неўзабаве павялічыцца і колькасць катафотаў на раздзяляльных збудаваннях.
На чарзе яшчэ адна важная дарога, частка якой пралягае па тэрыторыі Гродзенскай вобласці, — «Мінск — Вільня». Падыходзяць да завяршэння праектныя працы, і пасля правядзення ўсіх неабходных экспертыз будаўнікі пачнуць яе мадэрнізацыю. Папярэдне плануецца пачаць працы ў красавіку наступнага года.
Таксама губернатар даручыў завяршыць да лістапада працы па ўладкаванні кальца на аўтадарозе Н 6453 у напрамку Каробчыц, прывесці ў парадак дарогу ў мікрараёне Ласосна-4 і пракласці там пешаходную дарожку, на што ўжо выдзелены сродкі.