У Гродне стартуе «Тыдзень ветлівасці на дарозе». Шэсць простых правілаў

«АвтоГродно» і ДАІ Гродна прапануюць кіроўцам горада на адзін тыдзень засяродзіцца на выкананні шасці негалосных дарожных правілаў і далучыцца да акцыі «Тыдзень ветлівасці». Пачатак акцыі - прама сёння, 7 кастрычніка. Не ўсе яны прапісаны ў ПДР, але дазваляюць зрабіць жыццё аўтамабілістаў больш камфортным.

6 правілаў «Тыдня ветлівасці ў Гродне»:

1. На паркоўцы займайце толькі адно месца, сачыце за разметкай. На пустой неразмечанай паркоўцы займайце самае крайняе месца — ад вашага аўтамабіля будуць выбудоўвацца іншыя. Па магчымасці, не паркуйцеся каля машыны, пастаўленай няправільна.

2. Уключайце днём блізкае святло фар або ДХА.

3. Саступайце месца кіроўцу з суседняй паласы, які збіраецца перастроіцца.

4. Выкарыстоўвайце паказальнікі паваротаў і ўключайце іх загадзя. Лепш сігналізаваць аб намеры манеўру, а не толькі пра сам манеўр.

5. Не займайце левую паласу, калі рухаецеся з хуткасцю, ніжэйшай за хуткасць патоку.

6. Будучы пешаходам каля нерэгуляванага перахода — саступіце дарогу аўтамабілю. Не спыняйце ўвесь паток дзеля сябе аднаго.

— Некалькі гадоў таму ў гарадах Беларусі амаль ніхто ўдзень не ўключаў святло. Дзякуючы акцыям ДАІ ў многіх уключаныя фары сталі нормай пасля заканчэння спец-мерапрыемстваў, і аўтамабілі зараз больш прыкметныя. Мы спадзяемся, што выкананне пяці правілаў «Тыдня ветлівасці» таксама з часам увойдзе ў звычку аўтамабілістаў гэта і павысіць агульны камфорт, — кажуць арганізатары.

«Тыдзень ветлівасці» завершыцца шэрагам мерапрыемстваў.

Акцыя «Палёт Фенікса»

12 кастрычніка #RAcommunity і #AutoGrodno запрашаюць аўтамабілістаў Гродна далучыцца да аўтапрабегу «Палёт Фенікса». Гэта сумесная дабрачынная акцыя аўтааматараў і аўтаклубаў Гродна для дзіцячага дома. Жадаючыя прыняць удзел арганізоўваюць збор дабрачынных рэсурсаў: канцылярыя, сродкі асабістай гігіены, дарослыя памперсы, судакрэм, спартыўны інвентар.

Збор ў 9:00 на пляцоўцы ГЦ «Мацярык» і адпраўленне ў Галавічполле (70 км ад Гродна) у «Васілішкаўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця». Пакінуць заяўку на ўдзел у дабрачыннай акцыі можна па тэлефоне: +375 (29) 7 466 999 Павел

Сустрэча на OldCity і аўтапрабег у рамках «Закрыцця летняга сезону»

12 кастрычніка, а 19:00 запрашаюць сабрацца на паркоўцы ГЦ OldCity, каб падзяліцца ўражаннямі аб «Тыдні ветлівасці», а затым у 20:30 праехаць вялікай калонай з захаваннем усіх ПДР і фінішаваць на паркоўцы рынку «Карона» па вуліцы Горкага, дзе будзе арганізавана агульная фотасесія, а жадаючыя змогуць працягнуць вечар у бары «Crazy Dog» на AutoParty.

AutoParty ў бары Crazy Dog

12 кастрычніка ў 21:00 усіх удзельнікаў аўтапрабегу чакае прыемны сюрпрыз — сумесны адпачынак і знаёмствы. Усё гэта будзе праходзіць на пляцоўцы бара «Crazy Dog» да 6-й раніцы. У праграме #AUTOPARTY: BASS AUTO | DANCE PROGRAMM | DJ MODNO | BAR | TIR A4 | FIRE SHOW.

Уваход у дзень мерапрыемства 5 рублёў (папярэднія квіткі па 3 рублі, заказ па тэлефоне +375 (33) 3 413 003 Артём)

Падзяліцца

Апошнія запісы

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025

Падключыся або зачыніся: у Гродне патрабуюць выконваць норму, якой няма ў законе

Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…

22 красавіка 2025

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025

Прадаецца «Гарадзенская кавярня» на Маркса. Уладальнікі пераязджаюць

Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…

21 красавіка 2025

На гродзенскіх пляжах ўсталююць відэакамеры. Што яшчэ новага рыхтуюць да пляжнага сезону?

Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…

18 красавіка 2025