«АвтоГродно» і ДАІ Гродна прапануюць кіроўцам горада на адзін тыдзень засяродзіцца на выкананні шасці негалосных дарожных правілаў і далучыцца да акцыі «Тыдзень ветлівасці». Пачатак акцыі - прама сёння, 7 кастрычніка. Не ўсе яны прапісаны ў ПДР, але дазваляюць зрабіць жыццё аўтамабілістаў больш камфортным.
6 правілаў «Тыдня ветлівасці ў Гродне»:
1. На паркоўцы займайце толькі адно месца, сачыце за разметкай. На пустой неразмечанай паркоўцы займайце самае крайняе месца — ад вашага аўтамабіля будуць выбудоўвацца іншыя. Па магчымасці, не паркуйцеся каля машыны, пастаўленай няправільна.
2. Уключайце днём блізкае святло фар або ДХА.
3. Саступайце месца кіроўцу з суседняй паласы, які збіраецца перастроіцца.
4. Выкарыстоўвайце паказальнікі паваротаў і ўключайце іх загадзя. Лепш сігналізаваць аб намеры манеўру, а не толькі пра сам манеўр.
5. Не займайце левую паласу, калі рухаецеся з хуткасцю, ніжэйшай за хуткасць патоку.
6. Будучы пешаходам каля нерэгуляванага перахода — саступіце дарогу аўтамабілю. Не спыняйце ўвесь паток дзеля сябе аднаго.
— Некалькі гадоў таму ў гарадах Беларусі амаль ніхто ўдзень не ўключаў святло. Дзякуючы акцыям ДАІ ў многіх уключаныя фары сталі нормай пасля заканчэння спец-мерапрыемстваў, і аўтамабілі зараз больш прыкметныя. Мы спадзяемся, што выкананне пяці правілаў «Тыдня ветлівасці» таксама з часам увойдзе ў звычку аўтамабілістаў гэта і павысіць агульны камфорт, — кажуць арганізатары.
«Тыдзень ветлівасці» завершыцца шэрагам мерапрыемстваў.
Акцыя «Палёт Фенікса»
12 кастрычніка #RAcommunity і #AutoGrodno запрашаюць аўтамабілістаў Гродна далучыцца да аўтапрабегу «Палёт Фенікса». Гэта сумесная дабрачынная акцыя аўтааматараў і аўтаклубаў Гродна для дзіцячага дома. Жадаючыя прыняць удзел арганізоўваюць збор дабрачынных рэсурсаў: канцылярыя, сродкі асабістай гігіены, дарослыя памперсы, судакрэм, спартыўны інвентар.
Збор ў 9:00 на пляцоўцы ГЦ «Мацярык» і адпраўленне ў Галавічполле (70 км ад Гродна) у «Васілішкаўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця». Пакінуць заяўку на ўдзел у дабрачыннай акцыі можна па тэлефоне: +375 (29) 7 466 999 Павел
Сустрэча на OldCity і аўтапрабег у рамках «Закрыцця летняга сезону»
12 кастрычніка, а 19:00 запрашаюць сабрацца на паркоўцы ГЦ OldCity, каб падзяліцца ўражаннямі аб «Тыдні ветлівасці», а затым у 20:30 праехаць вялікай калонай з захаваннем усіх ПДР і фінішаваць на паркоўцы рынку «Карона» па вуліцы Горкага, дзе будзе арганізавана агульная фотасесія, а жадаючыя змогуць працягнуць вечар у бары «Crazy Dog» на AutoParty.
AutoParty ў бары Crazy Dog
12 кастрычніка ў 21:00 усіх удзельнікаў аўтапрабегу чакае прыемны сюрпрыз — сумесны адпачынак і знаёмствы. Усё гэта будзе праходзіць на пляцоўцы бара «Crazy Dog» да 6-й раніцы. У праграме #AUTOPARTY: BASS AUTO | DANCE PROGRAMM | DJ MODNO | BAR | TIR A4 | FIRE SHOW.
Уваход у дзень мерапрыемства 5 рублёў (папярэднія квіткі па 3 рублі, заказ па тэлефоне +375 (33) 3 413 003 Артём)