Фота: narodny.org
Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання адзначаецца 10 кастрычніка. Праваабаронцы ладзяць шэраг мерапрыемстваў цягам тыдня. Глядзіце, што адбудзецца ў Гродне.
9 кастрычніка ў межах фестываля Watch Docs Belarus гродзенцаў запрашаюць на прагляд фільма і дыскусію з удзелам каардынатара кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі Андрэя Палуды. Паказ адбудзецца ў 18.30 у Цэнтры гарадскога жыцця (вул. Кірава, 3). Уваход вольны.
Гісторыя Марка Арчара па мянушцы «Курумім» сапраўды ўражвае. Бразільскі плэйбой з заможнай сям'і, які праводзіў цэлыя дні на пляжы, курыў траву з 12 гадоў, захапляўся віндсерфінгам і дэльтапланерызмам, аднойчы трапіў у катастрофу ў Сінгапуры, ледзь не памёр, застаўся вінным бальніцы велізарную суму і, каб аплаціць рахунак, перавёз 13,5 кілаграмаў какаіну з Перу на востраў Балі. Быў затрыманы паліцыяй аэрапорта Джакарты, пасаджаны ў турму строгага рэжыму і прысуджаны да смяротнага пакарання.
У 2015 годзе, праз 11 гадоў зняволення яго расстралялі за наркагандаль. Ён стаў першым у свеце бразільцам, расстраляным за наркотыкі. Цікава, што наркагандляроў ў Інданэзіі расстрэльваюць, а тэрарыстаў (у прыватнасці, арганізатараў выбухаў у 2002 годзе) выпускаюць пасля некалькіх гадоў адседкі.
Чакаючы прысуду, у 2012 годзе Марка папрасіў рэжысёра Маркаса Прада дапамагчы яму зрабіць гэты дакументальны фільм. На свой страх і рызыку, ён з дапамогай схаванай камеры запісаў сваё паўсядзённае жыццё ў турме, якое прапануе інтымную вандроўку па жыцці харызматычнага чалавека, які шкадаваў аб уласным выбары і меў патрэбу ў тым, каб расказаць сваю гісторыю. Інтэрв'ю з сябрамі, фотаздымкі, лісты, тэлефонныя размовы даюць ўяўленне пра жыццё Марка, дазваляюць прасякнуцца яго страхам і штодзённым боем за надзею. Курумім крытычна разважае аб сваім жыцці, параўноўваючы яго з амерыканскімі горкамі. Жыцці, якое адначасова прадстаўляе цэлае пакаленне маладых бразільцаў. Пасля прагляду фільма адбудзецца яго абмеркаванне і дыскусія, прысвечаная праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі, разам з экспертам Андрэем Палудам.
АБФ (Актыўным Быць Файна) — першая ў Беларусі арганізацыя сучаснага народнай адукацыі для моладзі і дарослых — таксама вырашыла далучыцца да Тыдня супраць смяротнага пакарання. Арганізацыя праводзіць шведскія навучальныя гурткі, дзе роўны навучае роўнага. На тыдзень з 8 па 13 кастрычніка запланаваны шэраг мерапрыемстваў, некаторыя — з мясцовымі экспертамі. Больш інфармацыі будзе тут.
Першы Тыдзень супраць смяротнага пакарання Праваабарончы цэнтр «Вясна» правёў у 2013 годзе ў межах кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі», якая распачалася ў 2009 годзе з мэтай спынення гэтага бесчалавечнага віду пакарання і далучэння нашай краіны да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў. Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…