5 кастрычніка ў Беларусі прайшла маштабная экалагічная акцыя па зборы смецця. Да яе далучыліся дзесяць гарадоў краіны. Сярод удзельнікаў - студэнты беларускіх ВНУ і каледжаў, якія захацелі зрабіць свае гарады па-сапраўднаму чыстымі. Рэспубліканская акцыя працягнула міжнародную экаініцыятыву World CleanUp Day, якая прайшла 21 верасня.

Больш за 350 удзельнікаў з дзесяці гарадоў краіны — рэспубліканскі CleanUp ахапіў усе вобласці Беларусі. Экалагічная акцыя адбылася па ініцыятыве кампаніі Coca-Cola ў Беларусі, супрацоўнікі якой таксама прынялі ўдзел у прыбіранні Мінска. Праект быў рэалізаваны пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства адукацыі, а таксама Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

«Прыбіранне смецця з прыцягненнем добраахвотнікаў з ліку моладзі з’яўляецца не толькі вельмі важным мерапрыемствам па паляпшэнні стану навакольнага асяроддзя, але і мае вялікае сацыяльнае значэнне. Смецце выкідваюць не ў спецыяльна адведзеныя месцы, а пакідаюць на вуліцах, уздоўж дарог, на азелянёных тэрыторыях, у лясах і ўздоўж берагоў вадаёмаў, дзе яно ўяўляе асаблівую небяспеку для экасістэм. Мы заўсёды падтрымліваем акцыі, якія прыцягваюць увагу жыхароў краіны да мэт устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь, а галоўнае — якія накіраваны на дасягненне гэтых мэт. Сацыяльная адказнасць — важны складнік любога бізнесу, і гэта выдатна, што ў Беларусі ёсць праекты, якія ў такім маштабе паляпшаюць экалагічную сітуацыю», — адзначае значнасць акцыі Алена Ануфровіч, дырэктар установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства».

У дзень акцыі валанцёры сартавалі смецце

Прыбіраць вуліцы гарадоў, паркі, лясы і прыбярэжныя тэрыторыі выйшлі больш за 350 студэнтаў і навучэнцаў беларускіх ВНУ і каледжаў з Мінска, Віцебска, Гомеля, Турава, Гродна, Жодзіна, Мазыра, Магілёва, Ляхавічаў і Баранавічаў. У ліку мінскіх валанцёраў - студэнты БДУІР, БДМУ, БДАА, МДЭІ імя А.Д. Сахарава БДУ, а таксама супрацоўнікі Coca-Cola ў Беларусі.

«Студэнты заўсёды з радасцю адгукаюцца на праекты, якія датычацца добраўпарадкавання горада. Мы адчуваем сваю адказнасць за тое, каб падтрымліваць чысціню там, дзе мы жывём ці вучымся. Удзел у акцыі - наш абавязак і шчырае жаданне прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы забруджвання навакольнага асяроддзя», — каментуе Ігар Бучанкоў, намеснік дырэктара па вучэбнай і выхаваўчай рабоце МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ.

Напярэдадні CleanUp Day валанцёры прайшлі семінар-нараду па пытаннях раздзельнага збору смецця. Навучальнае мерапрыемства Coca-Cola ў Беларусі правяла сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства. Таму ў дзень акцыі валанцёры не проста збіралі смецце: яны сартавалі пластык, шкло і іншыя адходы па асобных пакетах. Дзякуючы такому раздзельнаму збору адходы едуць не на сметнік, а адразу на перапрацоўчыя прадпрыемствы.

Удзельнікі акцыі асобна сартавалі нават розныя віды пластыку: у адны пакеты — бутэлькі, у іншыя — накрыўкі. Больш за тое, усе сабраныя накрыўкі пойдуць у рахунак сацыяльна-экалагічнага праекта «Новае жыццё ў абмен на накрыўкі», які дапамагае людзям з інваліднасцю.

«350 удзельнікаў экаакцыі - маладыя людзі»

«Важна адзначыць, што 350 удзельнікаў экаакцыі - маладыя людзі. Да нашых ініцыятыў мы стараемся прыцягваць як мага больш моладзі для таго, каб прывіць ім экалагічную культуру. Coca-Cola ў Беларусі праводзіць акцыі па зборы смецця з 2009 года. У гэтым годзе мы ініцыявалі СleanUp акцыю „Мы дапамагаем“ рэспубліканскага маштабу. Яна пачалася ў мінулым месяцы, калі 30 валанцёраў - студэнты ВНУ і супрацоўнікі Coca-Cola — адправіліся на „нулявы забег“, каб сабраць пластык вакол пітных кропак падчас 40-тысячнага Мінскага паўмарафона. У выніку на паўмарафоне мы сабралі 670 кг пластыку, які быў адпраўлены на перапрацоўку», — адзначае Марына Бароўка, намеснік генеральнага дырэктара па сувязях з грамадскасцю «Кока Кола Беўрыджыз Беларусь».

«Свет без смецця» — глабальная стратэгія Сістэмы Coca-Cola. Гэты напрамак сугучны мэтам устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь, а таксама глабальным мэтам устойлівага развіцця ААН. Да 2030 года кампанія плануе дапамагчы сабраць эквівалент 100% аб’ёму ўпакоўкі прадуктаў, якія выпускаюцца на рынак.

Даведка

World Cleanup Day (сусветны дзень прыбірання) — адзін з найбуйнейшых грамадскіх рухаў нашага часу. У пэўны дзень добраахвотнікі па ўсім свеце збіраюцца, каб пазбавіць планету ад смецця і сабраць адходы на пляжах, каля рэк, у лясах і на вуліцах. У гэтым годзе World Clean Up Day аб’яднаў валанцёраў са 157 краін.