Вынікі апошніх гадоў падведзены на інфармацыйнай сустрэчы «Супрацоўніцтва ЕС-Беларусь: Гродзенская вобласць», якая прайшла ў Гродне ў першы дзень кастрычніка. У мерапрыемстве, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, органаў мясцовага кіравання, дзяржаўных устаноў, былі прадстаўлены лепшыя практыкі, абмяркоўваліся праблемныя моманты, ідэі і магчымасці для новых праектаў.
Гродзенская вобласць — актыўны ўдзельнік праектаў, што фінансуюцца Еўрапейскім саюзам і накіраваных на ўстойлівае развіццё рэгіёну ў сферы транспарту і сувязі, турызму, энергаэфектыўнасці, зялёнай эканомікі, аховы здароўя і сацыяльнай інтэграцыі, навакольнага асяроддзя, развіцця прыватнага сектара, рэгіянальнага развіцця. Ужо 10 населеных пунктаў Гродзенскай вобласці - Навагрудак, Воранава, Дзятлава, Зэльва, Іўе, Масты, Навагрудак, Ашмяны, Слонім, Смаргонь — з’яўляюцца ўдзельнікамі еўрапейскай ініцыятывы па клімаце і энергіі «Пагадненне мэраў». Па колькасці гарадоў, якія далучыліся да ініцыятывы, Гродзенская вобласць трывала займае лідзіруючыя пазіцыі сярод іншых рэгіёнаў краіны, саступаючы толькі Віцебскай вобласці.
Беранд дэ Гроот, кіраўнік Праграм супрацоўніцтва Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі, адзначае рэзультатыўнасць трансгранічнага супрацоўніцтва ў Гродзенскім рэгіёне: «Мы бачым, як намаганнямі партнёраў з розных краін вырашаюцца агульныя праблемы, суседзі натхняюць адзін аднаго на новыя дасягненні. Напрыклад, у бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Гродне будзе створаны трансгранічны цэнтр для дыягностыкі і лячэння астэапарозу. У раёне Аўгустоўскага канала ідзе капітальны рамонт дарог працягласцю больш за 20 км. Камунальныя службы Гродна атрымаюць новую сучасную тэхніку, якая дапаможа эфектыўна змагацца з аварыямі і захаваць экалогію Нёмана, як з беларускага, так і польскага боку. Больш за 60 трансгранічных праектаў, што фінансуюцца Еўрапейскім саюзам на суму каля 30 млн еўра, рэалізуюцца сёння ў Гродзенскай вобласці».
У той жа час, як адзначыў на сустрэчы менеджэр праектаў Праграмы «Латвія-Літва-Беларусь» Дзмітрый Шарко, беларускія ўдзельнікі трансгранічных праектаў вобласці ахвотна выступаюць у якасці партнёраў, але ў рэдкіх выпадках бяруць на сябе функцыі вядучага бенефіцыяра.
На сустрэчы загадчык сектора міжнароднай праектнай дзейнасці Гродзенскага ўніверсітэта Алеся Бялко прадставіла праекты па праграме Эразмус+ і трансгранічным супрацоўніцтве, менеджэр праектаў Уладзімір Кузьміч падзяліўся вынікамі праектаў Навагрудскага раёна ў сферы энергаэфектыўнасці, кіраўнік праекта «Садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да зялёнай эканомікі» Вольга Чаброўская распавяла аб дзейнасці сеткі зялёных школ і іншых праектных ініцыятыў, старшыня МООО «Экапартнерства» Юлія Яблонская прадставіла Ініцыятыву «Пагадненне мэраў» і праект «Камарова», кіраўнік праекта «БЕЛМЕД» Алег Дубовік расказаў пра найбольш значныя ініцыятывы, рэалізаваныя ў Гродзенскай вобласці, Аляксандр Аўдзевіч прадставіў ініцыятывы «Інклюзіўным крос-фіт» і «Інклюзіўны бариста».
На першай дэкадзе кастрычніка запланаваны пачатак інфармацыйнай кампаніі «Суседзі натхняюць!», прысвечанай трансгранічнаму супрацоўніцтву. Яна падрабязна раскажа у тым ліку і аб праектах, што рэалізуюцца ў Гродзенскай вобласці: euprojects.by/cbc/.
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…
Маршрут праз усю Беларусь запусціла гродзенская фірма "Пазітыў-тур". Шлях з Гродна ў Віцебск складзе амаль…
Гродзенскі блогер і краязнаўца Яўген Аснарэўскі прадставіў першую канцэпцыю рэканструкцыі палаца роду Пшаздзецкіх. Калі б…