ДАІ сталі вядомыя падрабязнасці сённяшняга наезду на пешахода ў Гродне на Сацыялістычнай.

Каля 8 раніцы кіроўца на аўтамабілі Ford рухаўся па вуліцы Сацыялістычнай з боку плошчы Леніна. Пры пад’ездзе да скрыжавання вуліц Карла Маркса — Сацыялістычная паварочваў налева, загадзя прапусціўшы транспарт, які рухаўся насустрач. У гэты момант па пешаходным пераходзе, у кірунку плошчы Леніна, ішла 50-гадовая жанчына. Кіроўца Ford затармазіў, але левым пярэднім бокам аўтамабіля ўсё ж зачапіў жанчыну.

Жанчыну з ірванай ранай сцягна даставілі ў бальніцу. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

У Гродне на Сацыялістычнай збілі жанчыну проста на пешаходным пераходзе

У Гродне на Сацыялістычнай збілі жанчыну проста на пешаходным пераходзе

У Гродне на Сацыялістычнай збілі жанчыну проста на пешаходным пераходзе