Навіны

Курсы ўкраінскай мовы адкрыліся ў Гродне

У Цэнтры гарадскога жыцця Гародні адкрыліся курсы, на якіх «з нуля» можна навучыцца ўкраінскай мове. На першы занятак завітаў кіраўнік консульства Украіны ў Берасці Анатоль Дыдэнка:

— Наведваць гэтыя курсы могуць усе ахвотныя, як і ўкраінцы, якія маюць украінскія карані, так і мясцовыя жыхары. На гэтых курсах яны змогуць азнаёміцца і з сучаснымі тэндэнцыямі росквіту ўкраінскай мовы. Той, хто раней ведаў і валодаў украінскай мовай, зможа аднавіць у памяці, што раней ведаў. Асаблівая ўвага будзе надзяляцца сучаснаму правапісу ўкраінскай мовы.

Весці курсы для ўсіх ахвотных будзе гарадзенка Наталля Моргун:

— Мы тут вырашылі зрабіць курсы ўкраінскай мовы. Пакуль што людзей мала, але мы запрашаем, каб людзі да нас прыходзілі. Будзем навучацца размаўляць на ўкраінскай мове, спяваць, чытаць вершы, чытаць класічную літаратуру: Шаўчэнку, Катлярэўскага, Лесю Украінку.

Арганізатары курсаў спадзяюцца, што з кожным заняткам у гарадзенцаў будзе павялічвацца жаданне вывучаць украінскую мову. На першы занятак, апроч прадстаўнікоў украінскай грамады, прыйшло толькі 5 ахвотных.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025

На БелАЭС з’явіцца мабільны сканер радыяцыі

Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…

3 мая 2025

Нерухомасць тыдня: кватэра на Фолюшы і таемны пакой

На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…

2 мая 2025

У Гродне з аўкцыёну прададуць аўтамабіль актывіста Ежы Грыгенча

З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…

2 мая 2025

Гродзенка знайшла ў хлебе ніт. Куды звяртацца, калі ў ежы трапіўся іншародны прадмет?

Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…

2 мая 2025

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025