54,5% беларусаў за саюз з Расіяй, 25% — за саюз з Еўропай

54,5% беларусаў за саюз з Расіяй, 25% — за саюз з Еўропай. Яшчэ 20,5% апытаных не ведаюць, што адказаць, ці не вызначыліся з адказам на гэтае пытанне. Такія лічбы агучыў 28 верасня на Кангрэсе даследчыкаў Беларусі кіраўнік «Беларускай аналітычнай майстэрні» Андрэй Вардамацкі.

Звесткі сапраўдныя на жнівень 2019 года, піша euroradio.fm. Калі разглядаць пытанне ў дынаміцы, бачна, што колькасць прыхільнікаў інтэграцыі з Расіяй паступовя змяншаецца — за год іх стала меней амаль на 9 працэнтных пунктаў. Колькасць прыхільнікаў еўрапейскага шляху для Беларусі вагаецца паміж 20% і 25%. А вось тых, хто вагаецца, апошнім часам стала больш.

Каб атрымаць гэтыя дадзеныя, была апытаная 1 тысяча чалавек.

Слайд са звесткамі з даклада Андрэя Вардамацкага

Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі праходзіць у Вільні з 27 па 29 верасня 2019 года. Мерапрыемства сабрала каля 600 удзельнікаў. Андрэй Вардамацкі прадставіў на ім даследаванне «Расійскія каштоўнасці або еўрапейскія даброты».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025

На БелАЭС з’явіцца мабільны сканер радыяцыі

Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…

3 мая 2025

Нерухомасць тыдня: кватэра на Фолюшы і таемны пакой

На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…

2 мая 2025

У Гродне з аўкцыёну прададуць аўтамабіль актывіста Ежы Грыгенча

З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…

2 мая 2025

Гродзенка знайшла ў хлебе ніт. Куды звяртацца, калі ў ежы трапіўся іншародны прадмет?

Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…

2 мая 2025

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025