25 верасня ў двары ўласнага дома ў Мастах выявілі цела 64-гадовага мужчыны з шматлікімі пашкоджаннямі, паведамляе sk.gov.by.

Сведкі кажуць, што ўвечары 24 верасня ў доме пацярпелага мужчыны распівалі спіртныя напоі. Раніцай 25 верасня сусед 64-гадовага мужчыны выявіў яго цела ў двары дома, пра што і паведаміў у праваахоўныя органы. Мастоўскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (забойства).

Затрыманы 52-гадовы падазраваны. Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, 24 верасня ён вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, дзе адбываў пакаранне за наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання, а таксама за здзяйсненне паўторна крадзяжу, рабавання. Пасля чаго адправіўся ў Масты да свайго знаёмага, з якім вырашыў «адзначыць» сваё вызваленне. Раней падазроны быў неаднаразова судзімы, у тым ліку і за наўмыснае прычыненне менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Расследаванне працягваецца следчымі следчага ўпраўлення УСК па Гродзенскай вобласці.