Забарона на мабільныя тэлефоны ў школе. Што думаюць гродзенскія школьнікі і бацькі

Пасля інцыдэнту ў гомельскай школе гэтая тэма стала актыўна абмяркоўвацца. Міністэрства адукацыі прапанавала свой варыянт вырашэння гэтай праблемы яшчэ ў сакавіку 2019 года. У загадзе «Аб мерах, накіраваных на ўдасканаленне дзейнасці па забеспячэнні бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі» гаворыцца пра абмежаванне выкарыстання навучэнцамі мабільных сродкаў сувязі і іншых тэхнічных прылад (плэераў, навушнікаў, гульнявых прыставак і інш.) падчас вучэбных заняткаў, піша edu-grodno.by.

Спыталі, што пра гэта думаюць гродзенскія школьнікі, настаўнікі і бацькі.

Маша, навучэнка 11 «А» класа, СШ № 7:

— У залежнасці ад таго, які ўрок. Калі зусім звычайны, то, напэўна, не. Калі ў школе мы пачалі здаваць тэлефоны ў пачатку ўрока, то сталі больш уважлівыя, сталі слухаць настаўніка. Бо як бы мы ні стараліся ігнараваць тэлефон у кішэні, у сацыяльных сетках пастаянна атрымліваем нейкія паведамленні, мы ўсё роўна глядзім на экран, то бок адцягваем увагу ад навучальнага працэсу. Але ў нас ёсць і заняткі, дзе тэлефоны патрэбныя. Напрыклад, на англійскай мове мы карыстаемся дадаткам «Kahoot» і там правяраем свае веды, гэта можа быць тэст або пазнавальная гульня на ўроку.

Аня, навучэнка 10 «В» класа, Гімназія № 2:

— Тэлефон для мяне — гэта сродак сувязі і абмену інфармацыяй. Магчыма, на ўроку ён таксама патрэбен, калі выкарыстоўваецца ў навучальных мэтах: знайсці інфармацыю, якая сапраўды неабходная вучню. Напрыклад, мы можам карыстацца адукацыйнымі праграмамі, якія дапамагаюць нам у вывучэнні тэмы. Але калі гаджэт адцягвае ўвагу ад урока, то трэба ад яго адмовіцца.

Іодка Аксана Анатольеўна, настаўнік хіміі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА «Гімназіі № 2», распавяла, як можна выкарыстоўваць сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, у тым ліку і тэлефон, каб гэта было цікава і пазнавальна:

— З дапамогай аператара ЭВМ навучэнцы на ўроку атрымліваюць коды, якія дазваляюць актываваць такія мабільныя прыкладання, як «Quizlet» і «Kahoot». Гэтыя праграмы дапамагаюць настаўніку наладзіць хуткую зваротную сувязь з вучнямі. Калі я праводжу апытанне ў пачатку ўрока, то разумею, як яго выбудаваць потым, на што звярнуць больш увагі, на чым спыніцца падрабязней, а што навучэнцы ўжо засвоілі. Мабільныя дадаткі дазваляюць хутка ацаніць, ці ў поўным аб’ёме выканана хатняе заданне.

Наталля Міхайлаўна Семчук, настаўнік англійскай мовы, СШ № 7:

— Я лічу, што часам карыстацца тэлефонам у вучэбны час можна. Напрыклад, мабільныя гаджэты могуць прымяняцца для працы з інтэрактыўнымі сэрвісамі. У нас ёсць тэмы, звязаныя з сацыяльнымі сеткамі, і для таго, каб лёгка было візуалізаваць статыстыку, я выкарыстоўваю праграмы для стварэння апытанняў. Дзеці ўдзельнічаюць у апытанні, і адразу становіцца зразумела, якія сацыяльныя сеткі яны выкарыстоўваюць часцей за ўсё. Гэта яшчэ апраўдана, калі школьнікі па пройдзеным матэрыяле могуць прайсці тэст у інтэрактыўнай форме, але ўсё-ткі выкарыстанне тэлефона павінна быць у разумных межах.

Аднак пракантраляваць, ці выкарыстае навучэнец мабільны тэлефон на ўроку толькі ў адукацыйных мэтах, вядома, складана. У шэрагу гродзенскіх школ адмовіліся ад выкарыстання тэлефонаў на ўроку: у класах з’явіліся адмысловыя боксы для збору мабільнікаў: у пачатку заняткі навучэнцы пакідаюць гаджэт ў ячэйцы, а ў канцы ўрока забіраюць. Гэта просты, але далёка не адзіны спосаб вырашэння пытання, у якім школе, вядома, не абысціся без дапамогі бацькоў.

Наталля, мама сямікласніка:

— Я свайму дзіцяці забараняю браць тэлефон у школу. На ўроках дзеці павінны вучыцца, а на перапынку — адпачываць. А калі дзіця на перапынку гуляе ў тэлефон, як гэта нярэдка бывае, то гэта лішняя нагрузка. Я абмяжоўваю колькасць часу, якое маё дзіця праводзіць у інтэрнэце. У нас ёсць дамоўленасць: гадзіну ў дзень. Можа, гэта жорстка, але ён залежны ад тэлефона, на жаль, як і многія дзеці. Я лічу, што бацькі павінны абмяжоўваць карыстанне гаджэтамі, прычым строга.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025