У матчы 22-га тура чэмпіянату Беларусі, які праходзіў у Гродне 21 верасня «Нёман» прымаў магілёўскае «Дняпро». Перамога ў сустрэчы засталася за гаспадарамі, адзіны гол у матчы забіў Алыкулаў.
Кіргізскі паўабаронца на старце другога тайма зарабіў пенальці і сам жа рэалізаваў яго.
«Нёман» — «Дняпро» 1:0
Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пасля матчу:
— «Дняпро» — добрая каманда, вельмі кваліфікаваная, добра гуляе. Незаслужана яна знаходзіцца на сваім месцы ў табліцы. Першы тайм мы няблага згулялі, не далі суперніку практычна ніводнага моманту стварыць, за выключэннем таго выпадку, калі Лёша паслізнуўся.
Псіхалогія — такая рэч… Даўно мы не выйгравалі, і калі забілі гол, не змаглі выходзіць у атаку, за выключэннем моманту ў Яцкевіча. Адна контратака была, аддалі перавагу. Не было ўстаноўкі гуляць на ўтрыманне, але, зноў жа, усё дыктуецца падзеямі на полі.
Віншую сваю каманду з перамогай. Пасля серыі няўдач мы нарэшце «ажывілі» склад, можна было нейкія перастаноўкі рабіць. Але зноў жа, сур’ёзна траўмаваўся Яблонскі. Мы планавалі выпусціць Валеру Жукоўскага, але вымушаная замена Яблонскага і Алыкулава трошкі памяняла наш план. Тым не менш, ёсць вынік.
Пасля перамогі над «Дняпром» «Нёман» размясціўся на 8-м месцы ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 26 ачкоў.
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…