У матчы 22-га тура чэмпіянату Беларусі, які праходзіў у Гродне 21 верасня “Нёман” прымаў магілёўскае “Дняпро”. Перамога ў сустрэчы засталася за гаспадарамі, адзіны гол у матчы забіў Алыкулаў.
Кіргізскі паўабаронца на старце другога тайма зарабіў пенальці і сам жа рэалізаваў яго.
“Нёман” – “Дняпро” 1:0
Галоўны трэнер “Нёмана” Ігар Кавалевіч пасля матчу:
– “Дняпро” – добрая каманда, вельмі кваліфікаваная, добра гуляе. Незаслужана яна знаходзіцца на сваім месцы ў табліцы. Першы тайм мы няблага згулялі, не далі суперніку практычна ніводнага моманту стварыць, за выключэннем таго выпадку, калі Лёша паслізнуўся.
Псіхалогія – такая рэч… Даўно мы не выйгравалі, і калі забілі гол, не змаглі выходзіць у атаку, за выключэннем моманту ў Яцкевіча. Адна контратака была, аддалі перавагу. Не было ўстаноўкі гуляць на ўтрыманне, але, зноў жа, усё дыктуецца падзеямі на полі.
Віншую сваю каманду з перамогай. Пасля серыі няўдач мы нарэшце “ажывілі” склад, можна было нейкія перастаноўкі рабіць. Але зноў жа, сур’ёзна траўмаваўся Яблонскі. Мы планавалі выпусціць Валеру Жукоўскага, але вымушаная замена Яблонскага і Алыкулава трошкі памяняла наш план. Тым не менш, ёсць вынік.
Пасля перамогі над “Дняпром” “Нёман” размясціўся на 8-м месцы ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 26 ачкоў.