У Гродне плануюць стварыць новую вытворчасць па выпуску шклотары. Інавацыйны праект падрыхтавалі ў ААГ «Гродзенскі шклозавод». З ім прадпрыемства стала рэзідэнтам ВЭЗ «Гроднаінвест», паведамляе БЕЛТА.
«Перадумовамі для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта паслужылі прагназуемае павелічэнне патрабавання на шклотару ў сувязі з паступовым абмежаваннем разліва напояў у ПЭТ-бутэльку, а таксама вялікая частка імпарта ў сегменце тары з бескаляровага шкла», — распавялі ў адміністрацыі ВЭЗ «Гроднаінвест».
Для вытворчасці тары будуць выкарыстоўваць «інавацыйныя тэхналогіі», якія дазволяць зрабіць яго «энэргаэфектыўным і рэсурсазберагальным». Акрамя таго, на шклозаводзе плануюць стварыць больш за 120 працоўных месцаў.
ААГ «Гродзенскі шклозавод» — чацвёрты рэзідэнт ВЭЗ «Гроднаінвест» у 2019 годзе.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…