Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць добрыя перспектывы для развіцця Гродзенскай вобласці. Пра гэта ён заявіў 20 верасня ў час размовы з работнікамі льнозавода ў Карэлічах, перадае БелТА.
«Гродзенская вобласць была найлепшай у Савецкім Саюзе. Яна і сёння не горш, калі ўзяць ўсю постсавецкую прастору», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён адзначыў, што бачыць добрыя перспектывы па розных накірунках. Напрыклад, у сельскай гаспадарцы рэгіён можа значна прыбавіць у зборы збожжавых: «Я губернатару сказаў, што 1,2 млн т збожжавых — гэта больш, чым у мінулым годзе, але гэта не ўзровень Гродзенскай вобласці. 1,5−1,7 млн т збожжавых каласавых можна мець і 300 тыс.т кукурузы — 2 млн т, калі па збожжы».
Акрамя таго, як у Беларусі ў цэлым, так і ўвобласці захавалі шматгаліновыя гаспадаркі. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што, напрыклад, у Расіі ёсць гаспадаркі, дзе атрымліваюць выдатную пшаніцу, ёсць, у асноўным прыватныя, кампаніі, якія вырабляюць добрую мясную прадукцыю ці вырошчваюць нядрэнныя яблыкі.
«Ёсць асобныя. Але каб у комплексе — малако, мяса, лён, кукуруза, сад, як у „Прагрэс-Верцялішкі“ — гэта адна шматгаліновая гаспадарка вырабляе ўсе. Гэтага ўжо ў Расіі, ва Украіне і іншых краінах няма, усё знішчана. А гэта ж было калісьці. Толькі беларусы выратавалі і захавалі шматгаліновыя гаспадаркі. У Гродзенскай вобласці яны практычна ўсе такія», — падкрэсліў беларускі лідар.
Разам з тым ён лічыць, што неабходна інтэнсыфікавацца і значна дадаваць. «Павінны быць найлепшыя тэхналогіі. Як у найлепшых фермераў у Польшчы, Германіі, Францыі. Мы праехалі па ўсім свеце і навучыліся гэта рабіць. Усё Гродзенская вобласць умее рабіць. Толькі трэба сёння дадаваць. Калі так задачы ставіць перад гродзенцамі, то ў будучым годзе 15−20% калі дадасце, героямі будзеце», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
У якасці прыкладу добрай арганізацыі працы і стварэння цэлай сістэмы на ўзроўні рэгіёну прэзідэнт прывёў ААТ «ГроднаАблсельгастэхніка». Падчас наведвання льнозавода яму прадэманстравалі тэхніку, прадукцыю, якая вырабляецца і аднаўляецца на базе арганізацый кампаніі.
«Малайцы! Зрабілі холдынг. Старыя рамзавод падцягнулі, сельгастэхніку падымаеце, якія я запатрабаваў аднавіць».
«То бок вы ствараеце сістэмы. І гэта характэрная рыса вашага губернатара (Уладзіміра Краўцова. — заўвага БЕЛТА). Я даўно яго ведаю. Малайчына. Трэба заўсёды сістэмы ствараць. І ў Гродзенскай вобласці гэта ўсе ўмеюць рабіць», — дадаў прэзідэнт.
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…