Афіцыйна купальны сезон стартуе з мая і доўжыцца да верасня. Аднак супрацоўнікі Асвода нагадваюць, што тэмпература, пры якой можна купацца, павінна быць не ніжэйшая за 17 ℃, паведамляе grodnonews.by.

Паводле аператыўных даных Асвода ў цэлым па краіне з пачатку года па 20 верасня ў вадзе загінулі 290 чалавек, з іх — 23 непаўналетніх. Прычым, статыстыка абвяшчае, што амаль у палове выпадкаў - 43,8% (127 чалавек) — людзі знаходзіліся ў стане алкагольнага (наркатычнага) ап’янення. Акрамя алкаголю частым чыннікам трагедый становіцца ігнараванне правіл тэхнікі бяспекі. За парушэнне правілаў папярэджанне атрымалі 13 625 чалавек.

Выратавана 252 чалавекі, у тым ліку 73 непаўналетніх.

З пачатку гэтага года ў вадаёмах Гродзенскай вобласці патанулі 36 чалавек, з іх трое дзяцей. У мінулым годзе водная стыхія забралі жыцці 47 чалавек, пяцёра з іх былі непаўналетнімі.