Скульптуру «Хлебнае дрэва» адкрылі 19 верасня на вуліцы Дзяржынскага ў Гродне. Помнік прымеркаваны да 80-годдзя «Гроднахлебпрама».
Аўтарамі скульптуры з’яўляюцца гродзенскія майстры Юрась Мацко і Генадзь Бергер.
««Хлебнаt дрэва» — гэта знак павагі хлебаробам, рукамі якіх робіцца гэты святы прадукт, — распавядае генеральны дырэктар «Гроднахлебпрама» Віктар Леановіч. — Гэта даніна павагі працаўнікам палёў, якія вырасцілі і прыбралі ўраджай. Гэта даніна нашым перапрацоўшчыкам, якія зрабілі муку. І гэта, вядома ж, павага нашым хлебапёкам.
Па словах Леановіча, «Хлебнае дрэва» — гэта сімвал дастатку і дабрабыту. Ён упэўнены, што ў гродзенцаў з’явіцца добрая традыцыя, калі маладыя ў першы дзень свайго сумеснага жыцця будуць прыязджаць да скульптуры па станоўчую энергію і настрой на доўгія гады сумеснага жыцця.
«І яшчэ „Хлебнае дрэва“ гэта падарунак „Гроднахлебпрама“ гродзенцам і гасцям. Сюды можна заўсёды прыйсці, адпачыць і загадаць жаданне. І яно абавязкова спраўдзіцца», — сказаў гендырэктар.
Святкаванні 80-годдзя прадпрыемства працягнуцца 20 верасня ў моладзевым цэнтры «Гродна». Там адбудзецца рэспубліканскі конкурс кандытараў, будзе працаваць хлебны кірмаш з майстар-класамі і дэгустацыямі.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…