Фота: minsknews.by
У пачатку гэтага тыдня па дамах на вуліцы Ажэшкі хадзілі людзі і прапаноўвалі набыць і ўсталяваць фільтры для ачысткі вады. Яны называлі сябе супрацоўнікамі кампаніі, якая дзейнічае па замове Гродзенскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Маўляў, у горадзе адбываецца пагаршэнне якасці вады, таму эпідэміёлагамі ініцыяваная ўстаноўка фільтраў ачысткі, паведамляе grodno.mvd.gov.by.
Так ашуканцы спрабуюць нажыцца ў асноўным на даверы пенсіянераў. Прадукцыю яны прапануюць па завышаных цэнах, пры гэтым кажучы, што гэта яшчэ са зніжкай. Ленінскі РАУС г. Гродна праводзіць праверку.
Перад «перапісам насельніцтва» людзям пачалі тэлефанаваць нібыта задзейнічаныя ў перапісе. «Ілжэперапісчыкі» спрабуюць даведацца асабістую інфармацыю, у тым ліку пра дадзеныя банкаўскіх карт. А ў далейшым спрабуюць выкрасці грошы.
Міліцыя нагадвае, што перапісчык абавязаны прад’явіць пасведчанне і пашпарт. Таксама ў яго будуць торба з лагатыпам перапісу і планшэт. Акрамя таго, «перапіс насельніцтва» не ажыццяўляецца па тэлефоне. Калі вы сутыкнуліся з падобнымі фактамі, паведаміце ў міліцыю.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…