Закаханыя падлеткі - уцекачы, якіх тыдзень таму абвесцілі ў вышук, знайшліся. Яны ўцякаюць з дома ўжо другі раз.
Мінулы раз, у жніўні, 15-гадовая гарадзенка Дыяна Кавалёва і 17-гадовы Яўген Рукша прыйшлі самі, пасля таго, як больш за тыдзень хаваліся ў лесе.
У інтэрв'ю яны распавялі, што збіраліся хавацца да таго часу, пакуль дзяўчынцы ня споўніцца 18. Тады яны зразумелі, што кепска ўсё спланавалі, але 8 верасня Яўген зноў пайшоў з дому, а праз дзень знікла і Дыяна. Іх аб’явілі ў вышук.
Пошукава-выратавальны атрад «ЦентрСпас» паведаміў, што падлеткаў знайшлі, яны жывыя.