На гродзенскі аўтасэрвіс пад капотам кліенцкага аўтамабіля прыехала кацяня. Яго выявілі, калі машыну ўзялі ў працу. Ужо пару дзён котка жыве на СТА, але па начах там вельмі холадна і майстры шукаюць сваёй госці новых гаспадароў. Кацяню прыкладна 1,5 месяца. Есць ужо сама, піша AutoGrodno.by.

Станцыя знаходзіцца ў раёне вуліцы Дамброўскага. Тэлефон майстры для сувязі: +375 298 909 668 (Ігар).