У Гродне збіраюцца перарабляць камерцыйны транспарт у электрамабілі

У мінулым годзе ў Гродне ўтварылася майстэрня «Захавальнікі гісторыі». Майстры ўжо завяршылі поўную рэстаўрацыю і пераабсталяванне Barkas B1000 пад яркі фуд-трак, цяпер працуюць над чарговым праектам і ўжо паспелі пераехаць у больш прасторныя памяшканні. Паралельна «захавальнікі», як самі сябе называюць ўдзельнікі майстэрні, працуюць над інавацыйным праектам: мадэрнізацыяй любога камерцыйнага транспарту ў электрамабіль. На пачатковым этапе гродзенцы шукаюць інвестараў, піша autogrodno.by. Абяцаюць вярнуць інвестыцыі праз 12 месяцаў і 30% гадавых.

Са сваёй ідэяй яны прыйшлі на выставу «Еўрарэгіён Нёман», якая праходзіла ў нядаўнюю пятніцу.

— Мы прапануем перавод любога камерцыйнага транспарту з рухавіком унутранага згарання на электрычную цягу. Перш за ўсё мы гатовыя мадэрнізаваць аўтамабілі «Газэль» і «Газэль Next». На нашых кампанентах кошт мадэрнізацыі складае парадку 15 000 беларускіх рублёў. Гэта акупнасць за 1−2 гады эксплуатацыі ў гарадскіх умовах, — кажа Зміцер Марэцкі, адзін з удзельнікаў праекту.

На думку «захавальнікаў», на іх кампанентах мадэрнізаваныя аўтамабілі будуць мець запас ходу каля 200 км і зараджацца ад сеткі ў 220 В праз 7 часоў (1 гадзіну ад «хуткай» зараднай станцыі ў трохфазнай сетцы). Грузападымальнасць мадэрнізаваных аўтамабіляў практычна не пацерпіць.

Першы вопытны ўзор «захавальнікі» хочуць паказаць у канцы 2019 года. А пакуль шукаюць інвестараў.

— У ідэальным выпадку мы разглядаем інвеставанне на суму ад 60 000 беларускіх рублёў. Магчыма суінвеставанне. Праз 12 месяцаў мы зможам выканаць поўнае вяртанне інвестыцый і дадатковых 30% гадавых, — кажа суразмоўца.

Кантакты «Захавальнікаў гісторыі»:

+375 292 868 077
class.el.by@gmail.com

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025