У мінулым годзе ў Гродне ўтварылася майстэрня “Захавальнікі гісторыі”. Майстры ўжо завяршылі поўную рэстаўрацыю і пераабсталяванне Barkas B1000 пад яркі фуд-трак, цяпер працуюць над чарговым праектам і ўжо паспелі пераехаць у больш прасторныя памяшканні. Паралельна “захавальнікі”, як самі сябе называюць ўдзельнікі майстэрні, працуюць над інавацыйным праектам: мадэрнізацыяй любога камерцыйнага транспарту ў электрамабіль. На пачатковым этапе гродзенцы шукаюць інвестараў, піша autogrodno.by. Абяцаюць вярнуць інвестыцыі праз 12 месяцаў і 30% гадавых.

Са сваёй ідэяй яны прыйшлі на выставу “Еўрарэгіён Нёман”, якая праходзіла ў нядаўнюю пятніцу.
– Мы прапануем перавод любога камерцыйнага транспарту з рухавіком унутранага згарання на электрычную цягу. Перш за ўсё мы гатовыя мадэрнізаваць аўтамабілі “Газэль” і “Газэль Next”. На нашых кампанентах кошт мадэрнізацыі складае парадку 15 000 беларускіх рублёў. Гэта акупнасць за 1-2 гады эксплуатацыі ў гарадскіх умовах, – кажа Зміцер Марэцкі, адзін з удзельнікаў праекту.
На думку “захавальнікаў”, на іх кампанентах мадэрнізаваныя аўтамабілі будуць мець запас ходу каля 200 км і зараджацца ад сеткі ў 220 В праз 7 часоў (1 гадзіну ад “хуткай” зараднай станцыі ў трохфазнай сетцы). Грузападымальнасць мадэрнізаваных аўтамабіляў практычна не пацерпіць.

Першы вопытны ўзор “захавальнікі” хочуць паказаць у канцы 2019 года. А пакуль шукаюць інвестараў.
– У ідэальным выпадку мы разглядаем інвеставанне на суму ад 60 000 беларускіх рублёў. Магчыма суінвеставанне. Праз 12 месяцаў мы зможам выканаць поўнае вяртанне інвестыцый і дадатковых 30% гадавых, – кажа суразмоўца.

Кантакты “Захавальнікаў гісторыі”:
+375292868077
[email protected]


