Перадвыбарчыя пікеты ў Гродне працягваюцца. Пакуль у цэнтры горада заўважныя толькі апазіцыйныя палітыкі і актывісты. 13 верасня на Савецкай плошчы паказаўся Мікалай Салянік, вядомы ў горадзе сваімі перформансамі і акцыямі.

Актывіст ідзе на выбары кандыдатам. У цэнтр Гродна ён выйшаў у робе зняволенага, з калодкай і ланцугом.

https://www.instagram.com/p/B2WRj1RI0ci/

У Беларусі з 8 верасня пачалося вылучэнне прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Яно будзе доўжыцца да 7 кастрычніка ўключна. Вылучаць свайго прадстаўніка могуць палітычныя партыі і працоўныя калектывы, а таксама грамадзяне шляхам збору подпісаў.

З 11 верасня ў цэнтры Гродна пачаліся першыя пікеты.


Казлоў супраць Статкевіча: з АГП са скандалам выключылі кіраўніка Гродзенскай філіі

Заклеіў рот скотчам: у Гродне актывіста пакаралі за святкаванне 7 лістапада

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life