Пешаходам забароняць пераходзіць дарогу ў навушніках і гледзячы ў тэлефон

У новай рэдакцыі правіл дарожнага руху пешаходам забароняць адцягваць сваю ўвагу на гаджэты, перасякаючы дарогу, і ўвядуць паняцце «зона з абмежаваннем максімальнай хуткасці руху». Пра гэта распавёў старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Аляксандр Шаўчэнка, піша belta.by.

Грамадскае абмеркаванне праекта зменаў ва ўказ аб мерах па павышэнні бяспекі дарожнага руху прайшло ў траўні. Зараз дакумент узгадняецца з дзяржаўнымі органамі. Неабходнасць у змене заканадаўства з’явілася ў тым ліку праз развіццё тэхналогій: на дарогах стала больш транспарту, які аднесці да пэўнай катэгорыі ў рамках дзеючага заканадаўства цяжка. «Уводзіцца новы тэрмін «сродкі асабістай мабільнасці». Гэта прылады, якія маюць рухавік. Пры гэтым іх максімальна дапушчальная хуткасць будзе складаць 25 км/г «, — распавёў Аляксандр Шаўчэнка.

Згодна з абноўленым ПДР будзе забаронена «пры выхадзе на праезную частку і руху па ёй здзяйсняць дзеянні, што пагражаюць бяспецы дарожнага руху». Як патлумачыў Аляксандр Шаўчэнка, гэта азначае, што, перасякаючы дарогу, нельга будзе ісці ў навушніках, капюшоне, глядзець у тэлефон, бо гэта адцягвае ўвагу пешахода.

З’явіцца паняцце «зона з абмежаваннем максімальнай хуткасці руху» і адпаведны знак. «Гэта зроблена, каб на кожным скрыжаванні не дубляваць абмежаванне хуткасці, не ўсталёўваць дадатковыя няроўнасці. Ёсць месцы, напрыклад, невялікія вулачкі ў цэнтры горада, з актыўным пешаходным рухам, машыны там таксама перамяшчаюцца. Уезды ў падобныя зоны будуць адзначаны спецыяльнымі знакамі. Гэта сусветная практыка, многія краіны выкарыстоўваюць такія зоны «, — распавёў старшы інспектар. Хуткасць у іх плануецца абмежаваць да 30 км/г.

Дадаткова ў ПДР пазначаць перыяды, калі ў машын павінна быць уключана блізкае святло фараў, — з 25 траўня па 5 чэрвеня і з 25 жніўня па 5 верасня. «У правілах і цяпер запісана, што падчас акцый „Увага — дзеці!“ павінны быць уключаны фары. Мы канкрэтна вызначым гэтыя даты, каб усім было зразумела і не ўзнікалі прэтэнзіі, што хтосьці забыўся, не чуў і гэтак далей».

Плануецца таксама, што раварыстам дазволяць не спешвацца на рэгуляваных пешаходных пераходах. Пры гэтым ім прыйдзецца запаволіцца да хуткасці людзей, якія перасякаюць дарогу. Гэтае правіла будзе тычыцца і тых, хто выкарыстоўвае сродкі асабістай мабільнасці. На пераходах жа без святлафора раварыстам па-ранейшаму прыйдзецца ісці пешшу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Таргетная і імунатэрапія: якія інавацыйныя метады лячэння рака ўжываюць у Гродзенскай вобласці

Штогод у Гродзенскай вобласці выяўляюць больш за 6 тысяч анкалагічных захворванняў. Па стане на 2025…

22 студзеня 2025

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі

Гродзенскі прадпрымальнік Артур Рымша выпусціў кліп на песню "Дзве сястры" - у ёй мужчына спявае…

22 студзеня 2025

«Лідскае піва» адмовілася ад пінт — усё з-за санкцый

"Лідскае піва" памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары -…

22 студзеня 2025

Гродзенскі рок-гурт 8sonca рыхтуе да выхаду трэці альбом

Гродзенскі рок-гурт 8sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…

22 студзеня 2025

Гродзенскаму доміку для катоў патрабуецца мэбля: пакуль клеткі з жывёламі даводзіцца ставіць на падлогу

Валанцёры грамадскай арганізацыі "Адданае сэрца" просяць гродзенцаў дапамагчы з мэбляй. У домік для катоў, які…

22 студзеня 2025

У Гродне дзяўчына купіла клубніцы ў шакаладзе, а атрымала — у цвілі

Гродзенка купіла клубніцы ў шакаладзе ад кавярні MyLoverBerry і вырашыла пакаштаваць яе на відэа. Дзяўчыну…

21 студзеня 2025