Палац культуры тэкстыльшчыкаў мяняюць унутры і знешне

У Гродне ў Палацы культуры тэкстыльшчыкаў на Савецкай плошчы ідзе рэканструкцыя. Яна карэнна зменіць знешняе і ўнутранае аблічча будынка, пабудаванага ў 50-я гады мінулага стагоддзя, піша grodnonews.by.

Рэканструкцыя вядзецца на сродкі абласной інвестыцыйнай праграмы на 2019 г. Праектна-каштарысную дакументацыю распрацаваў інстытут «Гроднаграмадзянпраект», тэндэрныя таргі выйграла ААТ «Гроднапрамбуд», на мінулым тыдні ўжо прыступілі да працаў.

Запланавана, напрыклад, замена даху і драўляных перакрыццяў ўнутры будынка, а таксама інжынерных сетак, аздабленне фасадаў. Унутры палаца прадугледжана перапланіроўка памяшканняў.

Сёння на аб’екце працуюць каля 30 будаўнікоў СУ-210. Ідзе разборка калісьці пабудаваных перагародак, зняцце падлогавых пакрыццяў.

Палац культуры тэкстыльшчыкаў, пабудаваны ў сярэдзіне 50-х гадоў мінулага стагоддзя папярэднікам ААТ «Гроднапрамбуд», Гродзенскім абласным будаўнічым трэстам № 11, сёння здзіўляе якасцю выкананых работ. Нягледзячы на тое, што галоўнымі будаўнічымі матэрыяламі ў тыя гады былі моцнае смалістае дрэва, вапнавая тынкоўка і дранка, усё зроблена вельмі дыхтоўна.

Пры разборы памяшканняў знаходзяць мноства цікавых прадметаў. Да прыкладу, абанементскую кніжку Усерасійскага тэатральнага таварыства 1959 года, праграмы народнага тэатра Палаца культуры тэкстыльшчыкаў 1984−1986 гадоў, у якіх значацца спектаклі тых гадоў «А зоры тут ціхія …», камедыя «Гульня ўяўлення». З іх можна даведацца, якія рэжысёры і артысты працавалі ў палацы. А яшчэ талон на гарадскі аўтобус узору 1957 года.


Былы клуб тонкасуконнага камбіната будаваўся ў 50-я гады мінулага стагоддзя. Аднак на яго канчатковае архітэктурнае аблічча паўплывала прынятае ў 1955 годзе рашэнне ўрада СССР аб ліквідацыі празмернасцяў у архітэктуры. Таму ў першапачатковы праект гродзенскай новабудоўлі прыйшлося ўносіць карэкціроўкі. У выніку змяніўся галоўны фасад будынка, які выходзіць на Савецкую плошчу. А вось фасад, які выходзіць да Дома быту, захаваўся паводле першапачатковага праекта, таму шматлікія старажылы Гродна памылкова лічаць, што гэта і быў галоўны ўваход у палац.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025