Каля двух тыдняў спатрэбілася, каб змантаваць з разабраных частак новы атракцыён. Праўда, пакуль яшчэ кола без кабінак.

3.jpg

Гродзенскае кола агляду стане другім па велічыні пасля мінскага, піша grodnonews.by. У добрае надвор’е мясцовасць будзе праглядацца на 25 кіламетраў. У кола будуць 24 кабінкі чырвонага колеру. Вышыня «чортавага кола» 42 метры — гэта прыкладна з 14-павярховы жылы дом.

изображение_viber_2019-09-13_12-16-51.jpg

Працаваць новы атракцыён будзе круглы год. Кабінкі зачыненыя і з абаграваннем, таму нават пры мінусовай тэмпературы гараджане змогуць атрымаць асалоду ад відаў Гродна.

1.jpg