З 11 верасня на Маставой, 33 адкрылася кавярня “Кава Banga” з унікальнай для горада падачай кавы. Установа знаходзіцца на першым паверсе жылога дома, праз дарогу ад драмтэатра.
Кавярня разлічана на 15 пасадачных месцаў. У меню кававыя напоі, гарбата, какава, кактэйлі і свежая выпечка. Фірмовы “МаКлауд” гэта кававы напой з цэлай хмарай салодкай ваты.
У кавярні прадугледжаны і ўваход для людзей з інваліднасцю, для іх ёсць спецыяльны пад’ёмнік.
Час працы:
ПН–ЧЦ, НД: 10:00–22:00
ПТ–СБ: 10:00–23:00










