Навіны

Выбары 2019: у Гродне праходзяць першыя пікеты па зборы подпісаў

У Гродне пачаўся збор подпісаў за кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання. На вуліцы Савецкай 11 верасня праходзяць першыя пікеты.

У Беларусі з 8 верасня пачалося вылучэнне прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты парламента. Яно працягнецца па 7 кастрычніка ўключна. Вылучаць свайго прадстаўніка могуць як палітычныя партыі і працоўныя калектывы, так і грамадзяне шляхам збору подпісаў.

У Гродне першымі ў цэнтр Гродна збіраць подпісы выйшлі прадстаўнікі апазіцыйных партый, якія 9 верасня зарэгістравалі ініцыятыўныя групы вылучэнцаў.

«Сёння ў Гродне пачаліся першыя пікеты, якія будуць доўжыцца да 17 кастрычніка, — распавядае старшыня Гродзенскага адзялення партыі БНФ Вадзім Саранчукоў. — Спадзяюся, яны будуць праходзіць кожны дзень, і гэтая кропка ў цэнтры Гродна стане традыцыйнай. Важна, каб людзі ведалі, дзе і калі да нас можно падыйсці.

Да моманту рэгістарцыі кандыдатаў любая агітацыя забаронена, таму раздача улётак і іншых матэрыялаў не праходзіць. Мы выкарыстоўваем дадзены пікет для візуалізацыі і прэзентацыі сябе. І чарговы раз нагадваем гродзенцам, што мы адна каманда, усе разам заадно. А гэта розныя палітычныя і грамадскія арганізацыі. Мы разам".

Пікеты можна праводзіць з 8 да 22 гадзін. Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 17 лістапада.





Падзяліцца
Меткі: палітыка

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025