Кампанія «За права на інфармацыю» сумесна з Symbal.by і Hrodna.life праводзіць конкурс, прымеркаваны да Міжнароднага дня ўсеагульнага доступу да інфармацыі, які адзначаецца 28 верасня.

Мы хочам падвысіць абазнанасць аб праве грамадзян на доступ да сацыяльна-значнай інфармацыі, гэта значыць, аб праве ведаць, як службовыя асобы выконваюць свае абавязкі і наколькі эфектыўна трацяцца грошы падаткаплацельшчыкаў. Важна ведаць, што кожны мае права атрымліваць праўдзівую інфармацыю пра дзейнасць уладаў, бюджэтную палітыку, экалагічную абстаноўку, дзейнасць вайскоўцаў, міліцыянтаў ды іншае.

Да 29 верасня чакаем ад вас фотаздымкі / відэа / расповеды (усё, што вы ўмееце) пра самыя вар’яцкія забароны, з якімі вы сутыкаліся. Раскажыце, як вы іх пераадолелі.

Дасылаючы матэрыялы на конкурс, аўтар пацвярджае сваю згоду на выкарыстанне дасланых ім матэрыялаў у некамерцыйных мэтах для публікацый.

Працы дасылайце на pravanainfo@gmail.com, альбо размяшчайце ў сваіх сацсетках з хэштэгамі #pravavedac #БАЖ.

2 кастрычніка журы абярэ трох пераможцаў, якія атрымаюць падарункі — сертыфікаты ад Symbal.by і сувеніры ад Hrodna.life.

Узнагароджванне — 3 кастрычніка.

Удзельнічай у конкурсе “ВЕДАЙ. КАЖЫ. ВУЧЫ” і атрымлівай падарункі