У тайм-кафэ «Партал» пройдзе лекцыя-прэзентацыя «Міграцыі птушак» на 50 хвілін ад гродзенскага арнітолага Дзмітрыя Вінчэўскага. Яшчэ будзе гадзіна на пытанні-адказы.

— Чаму, хто і куды ляціць?
— Міфы і факты

Двойчы ў год мільярды птушак перамяшчаюцца на розныя адлегласці падчас сезонных міграцый. Чаму гэта адбываецца, як і куды ляцяць птушкі, і адкуль яны ведаюць, куды ляцець і куды вяртацца?

Калі: 17 верасня, 19.00

Дзе: тайм-кафэ «Партал», вул. Вялікая Траецкая, 31

За колькі: 7 рублёў