У Гродне 5 верасня падапечныя Сяргея Пушкова атрымалі важную перамогу ў матчы з «Дынама-Маладзечна» і парадавалі заўзятараў выніковай гульнёй.

У складзе «Дынама» выступалі вядомыя гродзенскія хакеісты Баярчук, Лісічкін і Амбражэйчык. Хакеісты адзначыліся выніковымі баламі. «Нёман» у гульні паказаў характар і спачатку быў у ролі даганяючага, а пад канец другога перыяду ўпершыню выйшаў наперад і завалодаў ініцыятывай.

«Нёман» — «Дынама» 5:4 (1:2, 4:2, 0:0)

галы:

01:15 0:1 — Баярчук (Яроха, Лісічкін)
10:36 1:1 — Хільтунен (Крыскін, Туркін)
15:52 1:2 — Кучкін (Амбражэйчык, Несцераў)
28:03 2:2 — Сусла (С. Маляўка, Шышкоў)
29:29 2:3 — Зубрыцкі (Лісічкін, Летаў)
33:21 3:3 — Варывончык (Хільтунен, Туркін)
36:16 4:3 — Хурры (Крыскін, Кіслы, — бол.)
38:40 5:3 — Рэмезаў (Маліноўскі, Кіслы)
39:40 5:4 — Баярчук (Амбражэйчык, Кучкін)

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:

— Атрымалася вельмі відовішчная гульня з вялікай колькасцю забітых шайбаў. Але, як той казаў, калі і адна, і другая каманды закідваюць шмат шайбаў, значыць у абедзвюх каманд былі праблемы ў абароне. Грубыя памылкі ў першым перыядзе, якія мы дапусцілі, адразу ж прывялі да прапушчаным шайбаў. І што мне таксама спадабалася, мы вярнуліся ў гульню і павялі ў ліку. Але яшчэ раз падкрэслю, што ўсе забітыя нам галы былі вынікам найгрубейшых памылак у абароне. Але, як сказаў адзін трэнер — нашмат лепш 9:8, чым 1:0. Я задаволены, што ў такім проціборстве, хто больш заб’е, мы забілі на адну больш. І хлопцы малайцы, што выстаялі ў канцоўцы, калі супернік пачаў насядаць, і давялі матч да перамогі.