У Гродне майстар Аляксандр Семянчук зварыў з металу матацыкл, на якім можна гатаваць шашлыкі. Сваю працу ён паказаў “АвтоГродно”.

– Мне стала цікава, ці змагу я выканаць падобную працу з металу. Рабіў для сябе, працаваў у вольны час на працягу месяца. Тут каля тыдня чыстага часу, – распавядае Аляксандр.

В Гродно сделали мангал в виде мотоцикла. Фото

Сам мангал выкананы ў выглядзе паліўнага бака, афарбаванага тэрмаўстойлівай фарбай. Аляксандр кажа, што фарба вытрымлівае тэмпературу да 1 000 градусаў па Цэльсію.

– Вы цалкам самі прыдумалі матацыкл? – пытаецца “АвтоГродно” ў майстра.

– Я бачыў фатаграфію падобнага матацыкла ў інтэрнэце. Рабіў па яго вобразу. Але ўсе прапорцыі прадумаў асабіста. У яго памеры сапраўднага матацыкла, важыць каля 100 кілаграм, – кажа Аляксандр.

В Гродно сделали мангал в виде мотоцикла. Фото

В Гродно сделали мангал в виде мотоцикла. Фото

В Гродно сделали мангал в виде мотоцикла. Фото

В Гродно сделали мангал в виде мотоцикла. Фото

В Гродно сделали мангал в виде мотоцикла. Фото

https://www.instagram.com/p/B0X2V58IpcD/?utm_source=ig_embed

Матацыкл можна разбіраць на часткі і так перавозіць. Але месца для яго ўстаноўкі яшчэ не прыдумалі.

– У некаторых дварах шматпавярховак у Гродне жыхары усталёўваюць мангалы. Ці не выключаеце, што ў вас могуць зрабіць замову?

– Не надта ў гэта веру. Мне здаецца, што цяпер такі час, калі ўсе шукаюць бюджэтныя рашэнні, – кажа майстар.