У Смаргонскім раёне ліквідаваны міні-завод па вырабе самагона. Яго варыў у гаспадарчай пабудове на тэрыторыі прыватнай фермы зваршчык, які працуе ў гэтай жа арганізацыі, паведамляе grodno.mvd.gov.by.
Мужчына 1976-га года нараджэння раней не судзімы. Самагонны апарат канфіскаваны, парадка 1700 літраў брагі знішчана. Праводзіцца праверка.
У гутарцы з міліцыянтамі самагоншчык заявіў, што асноўная яго мэта была не ў вытворчасці моцнага напою, а ў вырабе брагі, што спажываецца ў ежу свіннямі, якіх разводзілі на гэтай жа ферме.