Два работнікі Шчучынскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм днём 2 верасня былі шпіталізаваныя з прыкметамі атручвання каналізацыйнымі газамі. Увечары гэтага ж дня адзін з працаўнікоў, 62-гадовы мужчына, памёр у рэанімацыйным аддзяленні. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу.
Следчыя выявілі, што галоўны інжынер прадпрыемства накіраваў работнікаў у каналізацыйны калодзеж, размешчаны на тэрыторыі былога аэрадрома. Пры гэтым перад пачаткам працаў якіх-небудзь вымярэнняў прыборамі на наяўнасць атрутных рэчываў у калодзежы не здзяйснялася, нарад-допуск ня выпісваўся, паведамляе telegram-канал Следчага камітэта.
Знаходзячыся ў калодзежы, абодва працоўныя адчулі недамаганне, адзін з іх страціў прытомнасць. Самастойна выбрацца яны не маглі. Крыкі другога пачуў працоўны, які праходзіў міма, ён і выклікаў ратаўнікоў. Прыбыўшы на месца, тыя дасталі пацярпелых з калодзежа.
У дачыненні да галоўнага інжынера ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт. 428 Крымінальнага кодэкса («Службовая халатнасць»). Расследаванне працягваецца.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…