У нядзелю 8 верасня футбольны “Нёман” правядзе дабрачынны матч у падтрымку дзяцей з парушэннем слыху. Супернікам гродзенцаў будзе літоўскі футбольны клуб “Рытэрай” (былы “Тракай”).
Уваход на матч будзе платным – 2 рублі. На стадыёне заўзятараў чакае аквагрым, продаж атрыбутыкі, праца аніматараў, фудкорт, а таксама конкурсы і розыгрышы прызоў.
Пачатак матчу ў 12:00. Усе грошы за прададзеныя квіткі будуць пералічаныя ў школу-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху