У Ваўкавыскім раёне людзі выратавалі аленя, які ўгразнуў у балоце. Відэа

Жывёлу, якая тоне ў дрыгве паміж вёскамі Боўблі і Харужава, выявілі жанчыны, якія пайшлі ў грыбы. Дапамагчы ўгразламу ў балоце па самую шыю аленю яны не маглі, але на ўскрайку лесу сустрэлі двух мужчын, якім усё распавялі і паказалі месца, дзе знаходзіўся алень, піша volkovysknews.by.

Гэта былі дырэктар Ваўкавыскай арганізацыйнай структуры Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў Уладзімір Смалярчук і егер Павал Скіруха — яны ў гэтым месцы якраз і палявалі на браканьераў. Праўда, для выратавання і іх сілаў выявілася мала, на дапамогу выклікалі іншых паляўнічых з БТПР. На просьбу яны адразу ж адгукнуліся, сталі прапаноўваць дапамогу тэхнікай, але яна не магла падысці да балота. Тады вырашылі не марудзіць, сваімі сіламі паспрабавалі выцягнуць аленя з багны.

Выратаваная жывёла не змагла адразу ж сысці ў лес — сіл не засталося, відавочна, алень правёў у вадзе не адны суткі. Яго на нейкі час пакінулі пад наглядам, каб ён не стаў лёгкай здабычай.

У цяперашні час алень сышоў у лес шукаць сваіх суродзічаў, а паляўнічыя абгарадзілі небяспечнае месца, закідалі яго галінамі, каб іншыя звяры не патрапілі ў прыродны пастку.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025